18 траўня 2024, Субота, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кубараў стане галоўным трэнерам менскага «Дынама»?

5
Кубараў стане галоўным трэнерам менскага «Дынама»?

Кіраўніцтва менскага ФК «Дынама» разглядае варыянт змены галоўнага трэнера.

Нягледзячы на тое, што каманда заняла трэцяе месца, праца Роберта Масканта можа быць ацэненая як нездавальняючая. Адным з асноўных кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера «Дынама» называецца Алег Кубараў, які ў дадзены момант узначальвае малдаўскі «Зімбру», піша goals.by.

Вялікая верагоднасць, што разам з Кубаравым у штаб увойдзе трэнер брамнікаў Эдуард Тучынскі. Алег Дулуб, які дапамагаў Кубараву ў «Гомелі», ужо працуе ў менскім «Дынама».

Адзначым, што ў пачатку сезона Кубараў узначаліў юрмальскі «Спартак», аднак быў звольнены з клуба па ходу сезона. «Зімбру» ў дадзены момант пасля 16 тураў займае 6-е месца, адстаючы ад «Шэрыфа», які лідзіруе, на 14 ачкоў.

Раней Кубараў ужо фігураваў сярод кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера «Дынама», аднак па розных прычынах тады бакам не ўдалося дасягнуць пагаднення.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках