8 траўня 2024, Серада, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсеній Яцанюк: Украіна - гэта не Беларусь

58
Арсеній Яцанюк: Украіна - гэта не Беларусь

Прэзідэнт, які падманвае свой народ, павінен быць адхілены ад улады.

Пра гэта заявіў лідар украінскай апазіцыйнай партыі «Батькiвщина» Арсеній Яцанюк у інтэрв'ю газеце Rzeczpospolita (пераклад - charter97.org).

- Якія планы Пуціна на Украіну?

- Купіць маю краіну. Пуцін лічыць, што для гэтага трэба не шмат: 20 мільярдаў даляраў да 2015 года. Потым прэзідэнцкія выбары будуць сфальсіфікаваныя.

- Але гэта ж беларускі варыянт?

- Так, але ён не пройдзе. Мы будзем змагацца. Калі выбары будуць сфальсіфікаваныя, мільёны людзей выйдуць на вуліцы. Украіна - гэта не Беларусь, а Кіеў не Менск. Мы проста іншыя. Толькі на мінулым тыдні на вуліцах было больш за 100 тысяч - гэтага ніхто не чакаў. Прэзідэнт змяніў кірунак палітыкі, падмануў украінскі народ, Захад, а цяпер хоча прадаць дзяржаву, каб заняць пасаду прэзідэнта ў 2015 годзе. У дэмакратычнай краіне такі прэзідэнт павінен быць адхілены ад улады. З такой прапановай мы ўжо выступілі ў парламенце.

- А, можа, прапанова Еўразвяза для Украіны была не надта дастатковай?

- ЕЗ выканаў усе ўмовы. Увесь гэты час Януковіч нічога не казаў пра грошы. У выніку заключэнне пагаднення азначала б пачатак выдачы крэдытаў МВФ у 15 мільярдаў даляраў, а гэта вялікая сума. Але ў планах Януковіча ўтрымацца ва ўладзе да 2015 года, калі фінансавая сітуацыя краіны не стане бязвыхаднай. Гэта, уласна, і прычына таго, чаму ён пачаў гандаль з Расеяй. Ён кажа цяпер пра 160 мільярдаў даляраў. Гэта гучыць нерэальна! Асабліва ў сітуацыі, калі ён не хоча праводзіць ніякіх рэформаў. Яго план такі: дайце мне грошы, я скраду палову, а другую аддам на сацыяльныя праграмы, каб павысіць свой рэйтынг перад выбарамі. Але ў міжнароднай палітыцы гэта не працуе.

- Ну раз Масква не дае такіх вялікіх грошай, то, можа, Януковіч усё ж такі вернецца да перамоваў з ЕЗ?

- Не, гэта будзе заданнем для новага прэзідэнта.

- А калі за гэтыя грошы Януковіч пагодзіцца ўвайсці ў Мытны саюз Расеі, Казахстана і Беларусі?

- Гэта тупік. Выбар паміж мінулым і будучыняй. Новай версія Савецкага Саюза. Калі Януковіч прыме такое рашэнне, гэта будзе трагедыяй для маёй краіны.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках