6 траўня 2024, панядзелак, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палац для «бяздомнага прэзідэнта» коштам у чвэрць мільярда? (Відэа)

59

Новая 12-я рэзідэнцыя Лукашэнкі, пабудаваная ў год беражлівасці, ва ўмовах фінансавага і эканамічнага крызісу, выклікала хвалю кухоннага абурэння сярод звычайных грамадзян.

Чаму ўлада адкрыта і цынічна ігнаруе грамадскую думку? На гэтае пытанне палітык Анатоль Лябедзька шукае адказ разам з праваабаронцам Гары Паганяйлам і журналістам Яўгенам Агурцовым.

На іх думку, праблема ў тым, што ў сталіцы ёсць намеснік гарвыканкаму, але няма мэра. Намеснік гарвыканкама прызначаецца адміністрацыяй Лукашэнкі, а не выбіраецца менчукамі на сумленных, свабодных выбарах. Гэта значыць Ладуцька, як сланечнік, увесь час тварам да Лукашэнкі, а да жыхароў сталіцы павернуты зусім іншай часткай цела. Праблема таксама ў тым, што ў менскім гарадскім савеце сядзяць 54 гараджаніна, якіх, зноў жа, не выбіралі менчукі. Іх прызначыла адміністрацыя Лукашэнкі. А таму яны і хаваюцца ад журналістаў, кідаюць слухаўку, толькі пачуўшы непрыемнае пытанне: чаму за нашы грошы паляпшае жыллёвыя ўмовы адна асобна ўзятая сям'я.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках