15 траўня 2024, Серада, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: Макей проста неадэкватны

25
Віталь Рымашэўскі: Макей проста неадэкватны

Заява аб тым, што ў Беларусі няма палітвязняў раўназначная таму, што Зямля плоская.

Такім чынам сустаршыня аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Віталь Рымашэўскі пракаментаваў сайту charter97.org заяву кіраўніка МЗС Беларусі аб тым, што ў краіне няма палітвязняў.

«Я думаю, што Макей неадэкватны. Гэта абсалютна неадэкватнае выказванне, таму што ўсе еўрапейскія палітыкі, якія выступалі ў Вільні на саміце «Усходняга партнёрства» наконт Беларусі, пачыналі ці сканчалі свой выступ беларускімі палітвязнямі. Гэта значыць, што абысці гэтую тэму проста немагчыма. І заява пра тое, што ў Беларусі няма палітвязняў раўнасільная таму, што Зямля плоская», - мяркуе палітык.

Сустаршыня БХД перакананы, што гэта сведчыць аб тым, што курс беларускага рэжыму застаецца нязменным, а сам Макей нахабна плюе ў твар Еўропе.

«І гэта адбываецца, нягледзячы на тое, што яго персанальна выключылі з «чорнага спісу», хоць неабгрунтавана. Зрэшты, цяпер ён пацвердзіў неабгрунтаванасць выкрэслівання яго імя з гэтага спісу. Той факт, што паштальёнам Лукашэнкі стаў Макей, на замежную палітыку Беларусі гэта ні на ёту не паўплывала», - дадаў Рымашэўскі.

Палітык мяркуе, што падставай для прызыву зняць санкцыі з'явілася празмерная мяккасць з боку еўрапейскіх палітыкаў і вельмі няўдалая спроба праводзіць «realpolitik».

«Неабгрунтаванае зняцце санкцый з Макея дало падставу рабіць заяву аб зняцці санкцый і з астатніх», - падсумаваў Віталь Рымашэўскі.

Нагадаем, размаўляючы з журналістамі на саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што «ў краіне няма ніякіх палітвязняў». Ён таксама заклікаў Еўрасаюз зняць санкцыі з прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках