9 траўня 2024, Чацвер, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Гомелем у міліцыянта скралі аўто, ліхтарык і тэлефон

23
Пад Гомелем у міліцыянта скралі аўто, ліхтарык і тэлефон

У Кармянскім раёне стрыечныя браты збілі міліцыянта, выкралі ягоны службовы аўтамабіль і патрапілі на ім у аварыю.

Кармянскім РАСК распачата некалькі спраў у дачыненні да 25-гадовага жыхара Кармянскага раёна і ягонага стрыечнага брата, 22-гадовага гамелчука. Яны збілі міліцыянта (арт.364 КК), абрабавалі яго (ч.2 арт.206 КК), выкралі аўтамабіль (ч.2 арт.214 КК), а таксама скралі спецабсталяванне (ч.2 арт.205 КК).

Як паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўнічка ўправы Следчага камітэта Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, абвінавачаных затрымалі, і яны знаходзяцца ў следчым ізалятары.

Міліцыянты, супрацоўнікі Кармянскага РАУС, знаходзіліся на дзяжурстве, калі іх увагу прыцягнуў аўтамабіль «ВАЗ -2103». Неаднаразовыя патрабаванні міліцыі спыніцца, у тым ліку з выкарыстаннем гучнай сувязі, кіроўца «ВАЗа» праігнараваў. Пачаўся ягоны пераслед.

У адной з вёсак раёна п'яная кампанія выскачыла з аўтамабіля і кінулася хто куды. Міліцыянт дагнаў аднаго з уцекачоў. Аднак на дапамогу затрыманаму падаспеў яго стрыечны брат, другі ўдзельнік п'янай кампаніі. Ён ударыў міліцыянта. У працэсе бойкі браты публічна выкралі ў міліцыянта мабільны тэлефон і ліхтарык. Яны ўцяклі, а затым скралі службовы міліцэйскі аўтамабіль. Абвінавачаны, які сядзеў за стырном не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль перакуліўся. Браты выбраліся з аўто і схаваліся. Яны былі затрыманыя міліцыяй на наступны дзень.

Трэці ўдзельнік п'янай кампаніі быў затрыманы другім міліцыянтам на месцы здарэння, калі спрабаваў уцячы пасля спынення аўтамабіля. Ён будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках