20 траўня 2024, панядзелак, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія навукоўцы прадставілі каляровую бульбу

109
Беларускія навукоўцы прадставілі каляровую бульбу

Назвы ў новага гатунку з каляровай мякаццю пакуль няма.

У Самахвалавічах каляровы карняплод вывелі гадоў 7-8 таму. Яшчэ год-два спатрэбіцца для правядзення выпрабавання і выхаду на маштабнае вырошчванне, піша «Белорусская нива».

Назвы ў новага гатунку з каляровай мякаццю пакуль няма. Цяпер навукоўцы задаюцца пытаннем: ці захочуць гаспадыні гатаваць бульбяное пюрэ бурачнага колеру?

У салатах каляровая бульба выглядае нядрэнна, але як гарнір - на аматара. Па смакавых характарыстыках каляровы плод нічым не адрозніваецца ад звычайнага. Як і ўсякая бульба, бывае смачнай, бывае не вельмі. Затое сваім вітамінным складам цалкам можа цягацца з морквай і бураком. Каляровая бульба багатая антыаксідантамі, а яны ўмацоўваюць імунітэт, запавольваюць працэс старэння органаў і тканак арганізма, паніжаюць рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў, паляпшаюць памяць. Першымі ў свеце вывелі каляровую бульбу амерыканцы, іх працы абышліся дзяржбюджэту ў 5 мільёнаў даляраў, адзначае газета.

Нядаўна каляровы карняплод вывелі томскія селекцыянеры. Аднак іх бульба пакуль няўстойлівая да вірусаў і фітафторы. Беларускі ж сабрат да гэтых пошасцяў устойлівы. Зараз навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве працуе над вывучэннем уласцівасцяў і антыаксідантнай актыўнасці новага гатунку.

Фіялетавыя, чырвоныя і сінія плады бульбы раяць варыць 15-20 хвілін у падсоленай вадзе, каб яны не страцілі экзатычны колер. Для салатаў вясёлую бульбу лепш адварваць у мундзірах. Цалкам арыгінальна на стале будуць глядзецца чырвоныя бульбяныя аладкі або сіняя бульба фры. Увогуле, каляровы карняплод падыходзіць для любых страў. А яго сок выкарыстоўваюць у харчовай прамысловасці як натуральны фарбавальнік, рэзюмуе газета.

Напісаць каментар 109

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках