3 траўня 2024, Пятніца, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёты з Менска ў Вільню пачнуць лётаць з 19 снежня

10
Самалёты з Менска ў Вільню пачнуць лётаць з 19 снежня

Нацыянальная авіякампанія «Белавія» пачне выкананне рэгулярных рэйсаў па маршруце Менск-Вільня-Менск з 19 снежня 2013 года.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе авіякампаніі.

«Белавія» будзе выконваць з 19 снежня 2013 года рэгулярныя рэйсы па маршруце Менск-Вільня-Менск з частатой 8 рэйсаў на тыдзень», - адзначылі там.

У прэс-службе ўдакладнілі, што ў панядзелак, чацвер, суботу і нядзелю запланаваныя ранішнія рэйсы. Таксама будуць і вячэрнія рэйсы: па панядзелках і пятніцах - каля 19.00, а ў суботу і нядзелю - каля 17.00.

Як растлумачылі ў прэс-службе, на дадзеным маршруце будуць эксплуатавацца самалёты CRJ, планаваная працягласць пералёту - 40 хвілін. Кошт квітка пакуль невядомы.

Авіякампанія базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Менск і ажыццяўляе ў цяперашні час рэгулярныя рэйсы ў 44 аэрапорта краін Еўропы і Азіі. Флот авіякампаніі налічвае 21 паветранае судна (шэсць Boeing-737/500, шэсць Boeing-737/300, два Embraer 175, чатыры CRJ-100/CRJ-200, тры Ту-154М).

Кампанія падпісала кантракт на пастаўку двух паветраных судоў Эмбраер-195 LR з бразільскай кампаніяй - вытворцам грамадзянскіх самалётаў. Самалёты паступяць ва ўласнасць авіякампаніі ў траўні-чэрвені 2014 года з заводу-вытворцы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках