5 траўня 2024, Нядзеля, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Суздальцаў: Лукашэнка застаўся з носам

86
Андрэй Суздальцаў: Лукашэнка застаўся з носам

Надзеі беларускага кіраўніка на туркменскі крэдыт не спраўдзіліся.

Пра гэта заявіў палітолаг Андрэй Суздальцаў, каментуючы сайту charter97.org вынікі візіту Лукашэнкі ў Ашхабад.

«На парадку дня ў беларускага кіраўніцтва адно пытанне - грошы. Таму першай задачай Лукашэнкі падчас гэтага візіту была спроба ўзяць ў прэзідэнта Туркменістана крэдыт. Але грошыкі яму не далі. Другая задача была таксама вельмі простай - паспрабаваць разгрузіць свае склады, гэта значыць паставіць туды прадукцыю беларускага машынабудавання і сельгасвытворчасці: трактары, МАЗы і гэтак далей. Але вынікі візіту выглядаюць неяк цьмяна, а сітуацыя, якая склалася, досыць цікава», - лічыць эксперт.

Палітолаг адзначыў, што «Беларуськалій» усё яшчэ знаходзіцца ў стане вайны з «Уралкаліем».

«Але ва «Уралкаліі» працуюць усе руднікі, ідуць пастаўкі на сусветны рынак, кошты трымаюцца на ўзроўні 300 даляраў за тону ўгнаенняў. У Туркменістане беларускі бок мае мільярдны кантракт на будаўніцтва камбіната, які будзе здабываць калій. І ўзнікае пытанне, ці зможа «Беларуськалій» пры дапамозе такіх камбінацый замацаваць супрацоўніцтва з туркменамі і стварыць фронт супраць «Уралкалію». Натуральна, гэтая тэма зусім сакрэтная, і мы не ведаем, да якога ўзроўню яны дамовіліся, улічваючы тое, што Туркменістан пакуль не з'яўляецца гульцом на сусветным рынку калію», - дадаў Андрэй Суздальцаў.

Эксперт падкрэсліў, што беларускі кіраўнік, як заўсёды, вярнуўся без грошай, але з надзеямі, у тым ліку, і на выкуп за Баўмгертнера.

«У прававым полі расейскі бок зрабіў усё, што хацеў Лукашэнка: распачаў крымінальную справу, выпісаў ордэр на арышт, выслаў запыт на экстрадыцыю, які ішоў два тыдні, напэўна, пешшу або на вярблюдах. Нарэшце, беларускія ўлады «знайшлі» гэты запыт. Але зараз высвятляецца, што трэба даць два мільярды даляраў. Натуральна, ні Расея, ні «Уралкалій» грошай даваць не будзе, таму што калі іх даць хоць раз, то ўсіх прадстаўнікоў расейскай эліты, якія забаўляюцца ў менскіх бардэлях і казіно, будуць пачкамі арыштоўваць і патрабаваць за іх выкуп. Гэта шыкоўны бізнес, а не бульбу капаць. Але Лукашэнка застанецца з носам», - перакананы палітолаг.

Нагадаем, сёння завяршыўся афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Туркменістан.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках