20 траўня 2024, панядзелак, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Рубцоў: Хадзіў, хаджу і буду хадзіць у гэтай футболцы

79
Юры Рубцоў: Хадзіў, хаджу і буду хадзіць у гэтай футболцы

Гамяльчук Юры Рубцоў, які вызваліўся 6 лістапада пасля трохдзённага арышту, не мерыцца спыняць нашэнне сваёй футболкі з надпісам «Лукашэнка, сыходзь».

Пра гэта ён заявіў у камэнтары БелаПАН пасля вызвалення з Маскоўскага РУУС. Рубцоў сказаў, што ў міліцыі яму загадалі зняць футболку і забралі яе. «Я ім прапанаваў яшчэ майткі», - дадаў ён.

Са слоў актывіста, як у ЦІП на вуліцы Акрэсціна, так і ў Маскоўскім РУУС да яго «ставіліся няблага». Паскардзіўся ён толькі на харчаванне: «Харчаванне горшае, чым для сабак, якія знаходзяцца на службе».

Пры гэтым Рубцоў не мерыцца спыняць нашэнне сваёй футболкі. «Я хадзіў, хаджу і буду хадзіць у гэтай футболцы. У ёй няма нічога супрацьзаконнага, мая футболка адпавядае майму меркаванню, майму натуральнаму праву і ні ў чым не супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», - заявіў ён.

«Лукашэнка сам сказаў: «Калі народ мне скажа «сыходзь», я і сыду». Вось я і кажу яму «сыходзь». Выбараў у нас у краіне няма, і праз выбары народ не можа сказаць «Лукашэнка, сыходзь», - сказаў актывіст.

Адсутнасць змяняльнасці ўлады Рубцоў назваў галоўнай праблемай сённяшняй Беларусі. «Калі няма ратацыі вышэйшага кіраўніцтва - гэта і ёсць эканамічныя санкцыі супраць краіны, таму што ні адзін бізнэсовец не пойдзе ў тую краіну, дзе няма ратацыі», - адзначыў ён. Нагадаем, Рубцоў быў затрыманы пасля мітынгу ў Курапатах 3 лістапада. Падчас акцыі на ім была футболка з надпісам спераду «Лукашэнка сыходзь», ззаду - «Чатыры разы прэзідэнт - не! Гэта не прэзідэнт, а цар-самазванец!». Перад пачаткам шэсця супрацоўнікі міліцыі рэкамендавалі Рубцову зняць футболку, каб унікнуць інцыдэнтаў, аднак ён адмовіўся гэта зрабіць, спасылаючыся на тое, што законаў, якія забараняюць насіць гэткае адзенне, у Беларусі няма. Неўзабаве пасля мітынгу Рубцова затрымалі недалёка ад урочышча Курапаты, а 4 лістапада ён быў асуджаны судом Савецкага раёна да трох дзён арышту за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

6 лістапада а 14.20 Рубцоў павінен быў выйсці з ЦІП. Аднак пад 15.00 з'явілася інфармацыя пра тое, што і ён сам, і ўсе, хто прыйшоў яго сустракаць, затрыманыя і дастаўлены ў Маскоўскую РУУС. Некаторыя з затрыманых паспелі паведаміць пра гэта сваім блізкім праз тэлефоны, ужо знаходзячыся ў РУУС.

Былі затрыманыя дзевяць чалавек, у тым ліку Юры Рубцоў, Аксана Сцяпанава, Леанід Кулакоў, Марына Цітова, Вольга Нікалайчык, лідэр моладзевай арганізацыі кампаніі «Гавары праўду!» «Zмена» Павел Вінаградаў, карэспандэнт газэты «Новы час» Вячаслаў Пешка. Беларуская асацыяцыя журналістаў паведаміла пра затрыманне фрыланс-журналісткі Настассі Рэзнікавай.

Паводле інфармацыі затрыманых, іх правялі ў РУУС на падставе тэлефанавання ў міліцыю начальніка ЦІП, калі журналісты пачалі здымаць Рубцова. З ЦІП ён выйшаў у той жа футболцы, у якой быў на акцыі. Першым з Маскоўскай РУУС быў адпушчаны менавіта Рубцоў (пад 17.00), праўда, ужо без футболкі, апошнім - Вінаградаў (пад 17.45). Ніякіх пратаколаў у дачыненні да ўдзельнікаў сустрэчы гамельчука ў міліцыі не складалі.

Фота: «Наша Ніва»

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках