20 траўня 2024, панядзелак, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы намеснік старшыні Барысаўскага выканкама абвінавачваецца па пяці артыкулах

19
Былы намеснік старшыні Барысаўскага выканкама абвінавачваецца па пяці артыкулах

Упраўленнем СК па Менскай вобласці скончанае папярэдняе следства па крымінальнай справе супраць былога намесніка старшыні Барысаўскага раённага выканкама.

Пра гэта паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу афіцыйны прадстаўнік УСК па Менскай вобласці Таццяна Беланог.

«Матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да былога чыноўніка перададзеныя ў пракуратуру для накіравання ў суд. Абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад вартай у дачыненні да абвінавачанага не змянялася», - адзначыла Т.Беланог.

Паводле яе слоў, «у працэсе расследавання крымінальнай справы следствам выяўленыя дадатковыя эпізоды супрацьпраўнай дзейнасці абвінавачанага - больш за 10 злачынстваў, звязаных з атрыманнем буйных хабараў, два злачынствы, якія тычацца перавышэння ўлады і службовых паўнамоцтваў, эпізод з незаконным набыццём, захоўваннем, перавозкай і нашэннем боепрыпасаў і замахам на махлярства».

«Агульная сума незаконна атрыманых службовай асобай грашовых сродкаў склала больш як $35 тыс.», - паведаміла Беланог.

Яна таксама праінфармавала, што «падчас папярэдняга расследавання праведзены вялікі аб'ём следчай працы, дапытана больш за 100 сведак, накладзены арышт на маёмасць і грашовыя сродкі абвінавачанага на суму звыш Br315 млн».

Былому чыноўніку прад'яўленае канчатковае абвінавачванне па 5 артыкулах Крымінальнага кодэкса - па ч.3 арт.430 «Атрыманне хабару», па ч.3 арт.426 (перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай зацікаўленасці асобай, якая займае адказную пасаду), па ч.5 арт.16 , ч.2 арт.431 (падбухторванне да дачы хабару ў буйным памеры), па ч.1 арт.14 ч.3 арт.209 (замах на махлярства, здзейснены ў буйным памеры), па ч.2 арт.295 (незаконныя набыццё, захоўванне, перавозка і нашэнне боепрыпасаў).

Беланог нагадала, што супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Менскага аблвыканкама чыноўнік быў затрыманы ў сваім службовым кабінеце пасля атрымання чарговага хабару за вырашэнне пытання, якое ўваходзіць у яго кампетэнцыю.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках