3 траўня 2024, Пятніца, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскол у ЕГУ

13
Раскол у ЕГУ

У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, які працуе ў Вільні, створаная платформа «За новы ЕГУ».

Як паведамляюць ініцыятары альтэрнатыўнай платформы, яна аб'яднала тых, хто не згодны з цяперашнім курсам адміністрацыі і хоча «вярнуць праекту ЕГУ яго першапачатковы сэнс - эфектыўнага беларускага гуманітарнага ВНУ з еўрапейскай якасцю адукацыі і навуковай працы».

Па словах ініцыятараў платформы, яе ўжо падтрымалі 13 з 20 кандыдатаў у Сенат (галоўны орган самакіравання ўніверсітэта), выбары ў які пройдуць 19 лістапада. Сярод іх - прафесар Павел Церашковіч, дацэнты Вольга Шпарага, Андрэй Лаўрухін, Максім Жбанкоў.

«Прычына аб'яднання акадэмічнай супольнасці - глыбокі ўнутраны крызіс, які перажывае «ўніверсітэт у выгнанні». Яго абвастрэнне выяўляецца ў прыхільнасці кіраўніцтва ЕГУ да аўтарытарнага стылю кіравання, у тым ліку да непразрыстай кадравай і фінансавай палітыкі, што ставіць пад пагрозу існаванне ўніверсітэта як дэмакратычнага адукацыйнага праекта для Беларусі», - гаворыцца ў звароце ініцыятараў новай платформы ЕГУ.

«Радыё Свабода» папрасіла пракаментаваць гэтыя заявы рэктара ЕГУ Анатоля Міхайлава, аднак у яго прыёмнай паведамілі, што сёння ў рэктара выходны дзень, і адмовіліся падаць нумар мабільнага тэлефона. Прарэктар па акадэмічных пытаннях Аляксандр Калбаско, да якога ўдалося датэлефанавацца, адмовіўся даваць любыя каментары па тэлефоне.

Прарэктар па развіцці і камунікацыі Дарыус Удрыс сказаў, што не знаёмы з гэтай заявай і пракаментуе яе пазней, калі атрымае тэкст.

Між тым Павел Церашковіч, прафесар дэпартамента гісторыі ЕГУ, кіраўнік Сената, заявіў:

«Крызіс ЕГУ шмат у чым звязаны з тым, што нестандартныя праблемы нестандартнага ўніверсітэта спрабуюць вырашаць стандартнымі прыёмамі, пашытымі па шаблонах неаліберальнага мэнэджмэнту. Акадэмічная грамадскасць не разглядаецца кіраўніцтвам ЕГУ як паўнавартасны партнёр. З кожнай новай рэдакцыяй Статута - універсітэцкай канстытуцыі, якая бясконца змяняецца - правы Сената і, адпаведна, выкладчыкаў і студэнтаў становяцца ўсё больш і больш эфемернымі».

У «Дэмакратычнай платформе кандыдатаў у Сенат «За новы ЕГУ» адзначаецца:

«На наш погляд, прычыны паглыблення крызісу караняцца ў адсутнасці актуальнай місіі ўніверсітэта, яго сацыяльных абавязацельстваў у дачыненні да беларускага грамадства, пагардзе да базавых каштоўнасцяў і прынцыпаў еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Мы лічым, што місія ЕГУ - стаць эфектыўным і канкурэнтаздольным беларускім універсітэтам, заснаваным на прынцыпах і каштоўнасцях еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках