19 траўня 2024, Нядзеля, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РЖД выкупілі Брэсцкі вагонны ўчастак?

9
РЖД выкупілі Брэсцкі вагонны ўчастак?

Расейскія чыгункі купілі вагоннае дэпо ў Брэсце.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла крыніца.

«ААТ «РЖД» выкупіла Брэсцкі вагонны ўчастак», - сказаў ён.

Карэспандэнт нашага сайта патэлефанаваў у прэс-службу Расейскіх чыгунак, але слухаўку ніхто не падняў. Тады было вырашана звярнуцца ў даведачную службу з мэтай даведацца кантакты іншых прадстаўнікоў кампанні, здольных пракаментаваць гэтую інфармацыю.

- Добры дзень! Вас турбуе карэспандэнт беларускага сайта charter97.org. Да каго мне можна звярнуцца па каментар з нагоды набыцця вашай кампаніяй Брэсцкага вагоннага ўчастка?

- Куды вы жадаеце звярнуцца?

- Справа ў тым, што я тэлефанаваў у прэс-цэнтр, але там не падымаюць. Падкажыце, калі ласка, у каго мне можна даведацца, наколькі праўдзівая гэтая інфармацыя?

- А вы з якой мэтай цікавіцеся гэтым?

- Таму што я прадстаўляю беларускі СМІ.

- Ну вось і звярніцеся да сябе ў Брэст.

- Але ж выкупілі ўчастак РЖД.

- Тады звяртайцеся да канкрэтных людзей.

- Добра, падкажыце, калі ласка, нумар каго-небудзь з кіраўніцтва, каб нам пракаментавалі дадзеную інфармацыю.

- З нагоды такой інфармацыі вам ніхто нічога не скажа. Да пабачэння!

У прэс-цэнтры Беларускай чыгункі дадзенае паведамленне абверглі.

«Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці», - заявіла прадстаўнік прэс-службы БЧ.

Нагадаем, пра праблемы, з якімі ў апошні час сутыкнулася Беларуская чыгунка, месяц таму паведаміў адзін з чытачоў нашага сайта. Ён распавёў пра скарачэнне заробкаў і ўвядзенне чатырохдзённага працоўнага тыдня.

Варта таксама адзначыць, што ў Беларусі назіраецца дэфіцыт кадраў лакаматыўных брыгад, асабліва машыністаў. Пасля дэвальвацыі 2011 года заробкі машыністаў упалі ўдвая і пачаўся іх масавы адток ў Расею. Для ўтрымання машыністаў у краіне ўлады пайшлі на драконаўскія меры. Каб звольніцца з пасады машыніста лакаматыва, зараз прыйдзецца здаць пасведчанне на знішчэнне.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках