«Песню пра зубра» беларусы шукалі часцей, чым кампазіцыю Ланской
10- 10.12.2013, 19:10
- 18,629
«Яндэкс» склаў рэйтынг музычных пераваг беларускіх карыстальнікаў у 2013 годзе.
Рэйтынг, як паведамілі сайту charter97.org у прэс-службе кампаніі, узначаліла песня расейскай спявачкі Наталі «Ах Божа, які мужчына». На другім месцы ў рэйтынгу апынулася песня пераможцы Еўрабачання Эмілі дэ Форэст «Only teardrops». Трэцяе месца заняла «Песня пра зубра» беларускага гурта «Стары Ольса», які выконвае сярэднявечную музыку. У «пяцёрку» таксама ўвайшлі ўкраінскае трыа «Віягра» з песняй «Перамір'е» і расейская вакалістка Дзіна Гарыпава, якая выканала на Еўрабачанні кампазіцыю «What if».
Вялікую цікавасць у беларусаў таксама выклікаў паўднёвакарэйскі рэпер Psy з хітом «Gentleman», Ала Пугачова з песняй «Ізноў мяцеліца» і амерыканская выканаўца Лана Дэль Рэй з кампазіцыяй «Summertime sadness». Сярод папулярных апынуліся таксама «Люстэркі» Рыгора Лепса і Ані Лорак. Замыкае рэйтынг песня беларускай спявачкі Алены Ланской «Solayoh», якую яна выканала на Еўрабачанні.
Пры складанні рэйтынгу спецыялісты «Яндэкса» ўлічвалі пошукавыя запыты толькі карыстальнікаў з Беларусі. У гэты спіс трапілі песні, якія выклікалі найбольшы ўсплёск цікавасці ў краіне ў 2013 годзе.