3 траўня 2024, Пятніца, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падатак на аўто: на кіроўцах хочуць зарабіць 1,6 трыльёна

108
Падатак на аўто: на кіроўцах хочуць зарабіць 1,6 трыльёна

Новы падатак ужо закладзены ў праект бюджэту на 2014 год.

Зыходзячы з колькасці зарэгістраваных транспартных сродкаў, а таксама колькасці транспартных сродкаў, якія прайшлі дзяржаўны тэхнічны агляд у 2012 годзе, паступленні ў бюджэт у 2014 ацэньваюцца ў Br1,6 трлн, паведамляе БелТА.

Акрамя таго ў 2014 годзе прапануецца павялічыць стаўкі акцызаў на ўсе групы тавараў, якія падлягаюць акцызным зборам. Гэта прадугледжана праектам закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2014 год», які 9 снежня пададзены ў «палату прадстаўнікоў».

У прыватнасці, у 2014 годзе прапануецца павысіць стаўкі акцызаў на моцны алкаголь агулам на 27,3% (з 1 студзеня - на 14,5%, з 1 ліпеня - на 11,1%), віно пладовае мацаванае - на 75,1% (з 1 студзеня - на 36,1%, з 1 ліпеня - на 28,7%), іншыя віды алкагольнай прадукцыі, у тым ліку піва, - у сярэднім на 20% (з 1 студзеня - на 13-15%, з 1 ліпеня - на 6-7%).

На тытунёвыя вырабы прапанавана павялічыць стаўкі акцызаў на 24-38% з захаваннем трох коштавых сегментаў цыгарэт з фільтрам, што забяспечыць вялікую падатковую нагрузку на цыгарэты больш высокіх коштавых сегментаў. На цыгарэты ніжэйшага коштавага сегмента прырост стаўкі складзе 24,5%, сярэдняга - 33,9%, вышэйшага - 38,4%.

Стаўкі акцызаў на аўтамабільнае паліва прапануецца павялічыць у сярэднім на 14,5% з дыферэнцыяцыяй ставак акцызаў на бензін аўтамабільны і дызельнае паліва ў залежнасці ад іх экалагічнага класа (зніжэнне ставак акцызаў з ростам экалагічнага класа) замест утрымання актанавага ліку, што будзе стымуляваць вытворчасць высакакласнага аўтамабільнага паліва.

На астатнія групы падакцызных тавараў стаўкі акцызаў плануецца павялічыць у сярэднім на 20% (з 1 студзеня - у сярэднім на 14,5%, з 1 ліпеня - у сярэднім на 5-6%), што ўлічвае параметры, прадугледжаныя планам сумесных дзеянняў урада і Нацыянальнага банка структурнага рэфармавання і павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі.

Акрамя таго, прапануецца ўвесці аналаг транспартнага падатку, які спаганяецца ў іншых краінах з уладальнікаў транспартных сродкаў, - дзяржаўную пошліну за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.

Як чакаецца, законапраект аб бюджэце будзе разгледжаны ў бліжэйшы час.

Напісаць каментар 108

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках