18 траўня 2024, Субота, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штэфан Фюле: ЕЗ пачуў выбар украінцаў

6
Штэфан Фюле: ЕЗ пачуў выбар украінцаў

Еўрапейскі камісар у пытаннях пашырэння і палітыкі суседства выказаў захапленне ўкраінскім народам.

Штэфан Фюле заявіў, што Еўрапейскі Звяз пачуў выбар жыхароў краіны, піша «Карэспандэнт».

Выступаючы ў аўторак у Еўрапейскім парламенце ў рамках абмеркавання ўкраінскага пытання на пленарнай сесіі, еўрапейскі камісар адзначыў, што масіўная падтрымка еўрапейскай інтэграцыі, якую паказалі ўкраінскія грамадзяне за апошнія некалькі тыдняў, «дае падставы меркаваць, што большая частка насельніцтва зрабіла свой выбар у дачыненні да таго, куды павінна ісці Украіна, і што ўкраінцы настроены абараняць свой выбар, мірна рэалізуючы свае грамадзянскія правы, свае свабоды сходаў і выражэння».

«Іх выбар быў пачуты. Я веру, што Украіна і ЕЗ цесна звязаныя - беспрэцэдэнтна па сваёй глыбіні, шыраце і сіле і не толькі літарай, але і духам гэтага Пагаднення, якое можа каштаваць мільён разоў больш, чым просты росчырк пяра. Я захапляюся любоўю ўкраінскага народа да свабоды і сталасці яе еўрапейскага духу. Яны не шукаюць кампенсацыі Еўрапейскага Звяза, але шанцу жыць паводле еўрапейскіх каштоўнасцяў», - сказаў Фюле.

Нагадаем, пасля адмовы ўладаў падпісваць Пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ на саміце ў Вільнюсе ўкраінцы выйшлі на масавыя акцыі пратэсту. Сітуацыя абвастрылася пасля таго, як байцы спецпадраздзялення Беркут ноччу 30 лістапада жорстка разагналі ўдзельнікаў мірных дэманстрацый. Гэта выклікала новую хвалю масавых пратэстаў ва Украіне.

У ноч на аўторак, 10 снежня, салдаты ўнутраных войскаў і байцы спецпадраздзялення Беркут разабралі барыкады каля адміністрацыі прэзідэнта, Кабінета міністраў і Вярхоўнай Рады. Зараз пратэстоўцы застаюцца на Майдане Незалежнасці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках