18 траўня 2024, Субота, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: У наступным годзе халявы не будзе

29
Леанід Заіка: У наступным годзе халявы не будзе

«Азарэнне» да Лукашэнкі прыйшло занадта позна.

Пра гэта заявіў кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія», эканаміст Леанід Заіка, каментуючы сайту charter97.org рэзкае падзенне экспарту ў бягучым годзе.

«Справа ў тым, што гэтая лічба з нарастаючым вынікам. То бок, калі б такая лічба з'явілася раптам 12 або 13 снежня, то ва ўсіх быў бы інфаркт. На самой справе на працягу года, пачынаючы з лютага месяца, стаў зніжацца экспарт. Ён стаў зніжацца ў памеры 18-20%. То бок, гэта паніжальны трэнд і ён працуе. Прыток валюты скараціўся да лістапада дзесьці на 6 мільярдаў даляраў, гэта значыць, мы адчуваем дэфіцыт валюты. Натуральна, у гэтых умовах трэба было мякка дэвальваваць рубель, каб попыт адпавядаў прапанове, каб попыт на нашу прадукцыю вызначаў узровень каштоўнасці беларускага рубля. Калі попыт маленькі, то і рубель беларускі не ў пашане. Усё вельмі проста», - падкрэсліў эканаміст.

Аналітык адзначыў, што ў Расеі дэвальвацыя склала каля 8%, практычна нават пад 10%.

«Гэта значыць патрэбная была пастаянная мяккая дэвальвацыя, тады зараз было б усё спакойна. Але азарэнне да «камандора» прыйшло занадта позна. Гэта трэба было рабіць у лютым. А так з аднаго боку на 20% адсоткаў упалі знешнія продажы, а з другога дырэктарат і чыноўнікі падымалі сабе заробак, і рэальныя даходы выраслі на 18%. У выніку: на 20% знізілася паступленне валюты, на 18% павысіліся рублёвыя даходы, і атрымаўся перакос у 38%. Гэта вялікі перакос. Гэта значыць беларускі рубель пераацэнены больш, чым на 30%. Калі мы возьмем заробак у 500 даляраў, то пераацэнка ў 30% азначае зарплату ўжо ў 350 даляраў. Апошнія гадоў пяць я пішу, што беларусы, на жаль, больш, чым 350 даляраў зарабляць не навучыліся. Усё астатняе за кошт расейскай нафты, альбо за кошт «растваральнікаў». Таму краіна мае патрэбу ў добрай тэрапіі: увесь урад адпраўляецца ў адстаўку, прыходзіць новы, Лукашэнка бярэ адпачынак на паўгода, ляціць у Інданэзію, праз шэсць месяцаў вяртаецца, калі, вядома, захоча, і тут будзе элементарны парадак» - мяркуе эксперт.

Кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» лічыць, што наступны год будзе не такім багатым і прыбытковым.

«Калі куплі беларусаў павялічыліся ў гэтым годзе дзесьці на 18%, а гандлёвы бізнес мог павялічваць свае продажы таксама на 18% і нават больш, то ў наступным годзе такой халявы ўжо не будзе. Прырост даходаў павінен быць дзесьці на ўзроўні 3-4%, калі ў кагосьці зноў не будзе галавакружэння ад «поспехаў». У астатнім новы год таксама павінны быць стрыманым. Палохае лічба ў 13,5 млрд даляраў на «мадэрнізацыю». Яна гэтага не варта. Давайце лепш мільярд з гэтых грошай аддамо на адукацыю, мільярд на інавацыі ў ахове здароўя, а астатнія 11,5 мільярдаў таксама не будзем траціць на гэтую наменклатурную мітусню», - падсумаваў Леанід Заіка.

Нагадаем, пералік беларускіх тавараў, па якіх адбылося найбольш істотнае зніжэнне вартаснага аб'ёму экспарту, сведчыць пра тое, што па 30 таварных пазіцыях пастаўкі на знешнія рынкі ў студзені кастрычніку знізіліся на 9 млрд. 709 млн. даляраў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках