19 траўня 2024, Нядзеля, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Супермэн» абараніў барыкады на Майдане Незалежнасці (Відэа)

14
«Супермэн» абараніў барыкады на Майдане Незалежнасці (Відэа)

Хлопец у касцюме Супермэна дапамог спыніць наступ на адну з барыкад у цэнтры Кіева.

Ён стаў перад тэхнікай, якая знасіла загароды, узведзеныя на вуліцах, каб не прапусціць яе, паведамляе тэлеканал «Украина».

Міліцыянты некалькі разоў спрабавалі адцягнуць «Супермэна» ў бок, але ён усё роўна вяртаўся і не даваў экскаватару выканаць сваю працу. У выніку, перамога ў супрацьстаянні дасталася невядомаму герою. Кіроўца развярнуў машыну і з'ехаў.

Нагадаем, сёння ноччу байцы «Беркута» паспрабавалі ўзяць штурмам будынак Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі на Крэшчаціку і зачысціць Еўрамайдан, аднак пасля аказанага жорсткага супраціву вымушаныя былі адступіць.

Раніцай сілавікі прыпынілі наступ на пазіцыі апазіцыйных актывістаў. Камунальнікі працягваюць разбор барыкад на «зачышчаных» тэрыторыях, аднак далей у бок еўраактывістаў пакуль не рухаюцца, адзначаюць назіральнікі. На сцэне, усталяванай на плошчы, аднавіўся мітынг, падчас якога лідары ўкраінскай апазыцыі заклікаюць міліцыю не слухацца незаконных загадаў і не ўжываць гвалт у дачыненні да дэманстрантаў.

Да плошчы тым часам пачынае сцягвацца народ. У цяперашні час, паводле ацэнак журналістаў, на Майдане каля сцэны знаходзяцца каля 30 тысяч чалавек, столькі ж - на вуліцах вакол плошчы. Людзі працягваюць прыбываць. Таксісты бясплатна падвозяць усіх жадаючых у цэнтр Кіева.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках