7 траўня 2024, aўторак, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі эксперт: Януковіч становіцца ізгоем, як Лукашэнка

9
Украінскі эксперт: Януковіч становіцца ізгоем, як Лукашэнка

Кіраўнік Украіны працягвае кідацца.

Такім чынам кіраўнік цэнтра прыкладных палітычных даследаванняў «Пента» Уладзімір Фясенка пракаментаваў сайту charter97.org апошнія падзеі ў Кіеве.

«Тры гады прэзідэнцтва і гэтая гульня з Еўразвязам паказвалі, што Януковіч не хоча быць другім Лукашэнкам і залежаць ад Пуціна. Але ў выніку і ціск Расеі, які быў перад віленскім самітам, і ўнутраныя праблемы, у тым ліку эканамічныя, мабыць, падштурхнулі яго да пошуку кампрамісу не з ЕЗ, а з Расеяй. І палітычны крызіс, які адбываецца ў апошнія тыдні, яшчэ больш прымусіў кідацца Януковіча, а дзеянні, якія адбываліся 30 лістапада і асабліва ў апошнюю ноч, сапраўды могуць ператварыць Януковіча і, можа быць, ужо ператвараюць у другога ізгоя Лукашэнку», - лічыць палітолаг.

Эксперт дадаў, што такія падазрэнні існуюць і ў сувязі акалічнасцю, што спроба разгону адбывалася падчас знаходжання ў Кіеве Кэтрын Эштан і Вікторыі Нуланд.

«Тое, што ўлады не пасаромеліся зрабіць гэта пры такіх высокіх заходніх палітыках, відавочна было накіравана на тое, каб справакаваць крызіс у адносінах паміж Януковічам і Захадам. І ёсць нямала сведчанняў, праўда ўскосных, якія кажуць пра тое, што некаторыя ўкраінскія сілавікі працуюць не толькі на Януковіча. Зразумела, што яны выконваюць яго загады, але логіка іх абумоўленая ў тым ліку інтарэсамі Расеі. І ёсць вялікія падазрэнні, што некаторыя з украінскіх кіраўнікоў, якія прымаюць рашэнні аб сілавых дзеяннях, звязаныя цяпер з расейскім кіраўніцтвам», - адзначыў кіраўнік «Пенты».

Уладзімір Фясенка дадаў, што эксперты і заходнія палітыкі ўжо кажуць пра тое, што ёсць рызыка санкцый, але складана сказаць, наколькі адэкватна Януковіч ацэньвае негатыўныя міжнародныя рызыкі.

«І паколькі стаўка рабілася на такі мяккі сілавы сцэнар, то тая ж Вікторыя Нуланд казала, што пакуль санкцыі не мяркуюцца. Але гэта было да падзей апошняй ночы. І я думаю, што цяпер і Кэтрын Эштан, і Вікторыя Нуланд патлумачылі на сустрэчы з Януковічам, чым багата для яго прымяненне сілы. Таму ён павінен думаць, і пакуль «Беркут» адвялі, а далейшыя сілавыя дзеянні не ўжываюцца. Усведамленне рызык прысутнічае, але якім чынам сітуацыя будзе развівацца далей, сказаць складана. Пакуль яна, як арэлі: то ў адзін, то ў другі бок. І адсюль нявызначанасць у далейшым развіцці сітуацыі. Адзін з вырашальных фактараў - гэта колькасць Майдана. Калі ён будзе дастаткова шматлікім, то Януковічу прыйдзецца з ім лічыцца і рана ці позна пачынаць перамовы», - сказаў на заканчэнне палітолаг.

Нагадаем, учора ноччу байцы «Беркута» паспрабавалі ўзяць штурмам будынак Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі на Крэшчаціку і зачысціць Еўрамайдан, аднак пасля аказанага жорсткага супраціву вымушаныя былі адступіць.

Раніцай сілавікі прыпынілі наступ на пазіцыі апазіцыйных актывістаў. Камунальнікі ўвесь дзень працягнулі разбор барыкад на «зачышчаных» тэрыторыях, аднак далей у бок еўраактывістаў прасунуцца не змаглі, адзначаюць назіральнікі. На сцэне, усталяванай на плошчы, аднавіўся мітынг, падчас якога лідары ўкраінскай апазыцыі заклікалі міліцыю не падпарадкоўвацца незаконным загадам і не ўжываць гвалт у адносінах да дэманстрантаў.

Напярэдадні дзяржсакратар ЗША Джон Кэры выказаў «агіду» з нагоды рашэння ўладаў ужыць сілу супраць мірнага пратэсту ў Кіеве. Сёння ЗША заявілі пра магчымае ўвядзенне санкцый супраць афіцыйнага Кіева.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках