18 траўня 2024, Субота, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці пабягуць беларусы перад Новым годам у абменнікі?

21
Ці пабягуць беларусы перад Новым годам у абменнікі?

Ці патрэбныя насельніцтву экспрэс-крэдыты і адкуль ўлады возьмуць грошы ў новым годзе на пагашэнне пазык?

Пра гэта «Завтра твоей страны» распавёў фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра Альпары ў Менску Вадзім Іосуб.

Нацыянальны банк Беларусі з 12 снежня 2013 года вырашыў пакінуць насельніцтва без хуткіх спажывецкіх крэдытаў, патлумачыўшы ўводзімую з гэтага дня забарону на экспрэс-крэдыты клопатам аб банкаўскай сістэме і спажыўцах.

- Гэта дзеянне Нацбанка вельмі добра ўкладаецца ў агульную палітыку па скарачэнні крэдытавання, якую ён праводзіць у апошні час, - лічыць Вадзім Іосуб. - Прыняты нядаўна сумесны план Нацбанка і ўрада, у прыватнасці, прадугледжваў скарачэнне прыросту крэдытавання не больш 1% у месяц. Скарачаецца крэдытаванне юрыдычных асоб. Нацбанк давёў да камерцыйных банкаў пажаданне, каб кожны з банкаў нарошчваў свой крэдытны партфель не больш 1% у месяц.

- Так Нацыянальны банк паступае правільна?

- Напэўна, трэба пагадзіцца з меркаваннем Нацбанка, паколькі мы назіраем поўную адсутнасць фінансавай пісьменнасці ў насельніцтва. Ёсць прыклады, калі людзі бяруць экспрэс-крэдыты пад два і больш адсоткаў у дзень. Яны альбо не разумеюць, што робяць, альбо ёсць цэлы пласт спажыўцоў, якія загадзя не хочуць крэдыт вяртаць. Нярэдкія выпадкі, калі людзі бяруць такі крэдыт і своечасова яго не пагашаюць па прычыне павышанага адсотка за пратэрміноўку. Праходзіць паўгода-год, адсоткі дасягаюць астранамічнай велічыні, а потым гэтыя людзі пачынаюць скардзіцца ў той жа Нацбанк: ратуйце нас ад рабаўніцкіх крэдытаў.

У сітуацыі, якая ўзнікла, гэта разумнае рашэнне: з аднаго боку, абмежаваць насельніцтва ў непрадуманым выкарыстанні высокарызыкоўнага інструмента, а з другога - гэта агульная палітыка рэгулятара па зніжэнні любога крэдытавання як такога. А мэта гэтай палітыкі - абмежаванне росту грашовай масы, якая аказвае ціск на кошты і курсы замежных валют.

- Перад Новым годам людзям спатрэбяцца грошы. І да гэтага часу існуюць структуры, якія прапануюць ім хуткія грошы - такія прапановы шырока распаўсюджаныя і ў гандлёвых кропках, і ў рэкламе ў грамадскім транспарце. Ці не пазбавяцца пэўных даходаў банкі за кошт пераходу патэнцыйных паступленняў у гэтыя «хуткаграшовыя» структуры?

- Як мне вядома, на апошніх стадыях знаходзіцца ўжо разгляд указу, які будзе рэгуляваць гэтыя мікрафінансавыя арганізацыі. Пакуль у Нацбанка няма такіх паўнамоцтваў, і ён карыстаецца тымі прыладамі, якія яму даступныя. Добра было б прывесці ў разумныя рамкі дзейнасць гэтых мікрафінансавых арганізацый.

- Ці варта чакаць, што людзі, маючы патрэбу перад святамі ў грошах, панясуць у банкі валюту?

- Думаю, адначасова будуць выяўляцца дзве супрацьлеглыя тэндэнцыі. Сапраўды, пад Новы год шмат рублёвых выдаткаў: трэба накрыць стол, купіць падарункі - людзі панясуць здаваць валюту.

З іншага боку, панічна настроеная частка насельніцтва будзе чакаць сюрпрызаў ад новага года - так званы эфект 2-га студзеня, і будзе старацца валюту купіць.

Улічваючы абедзве гэтыя тэндэнцыі, Новы год акажа нейтральны ўплыў на валютны рынак. Па выніках месяца можна будзе чакаць перавышэння пакупак валюты насельніцтвам над продажамі, але ў рамках папярэдняга месяца.

- Так ці варта сапраўды чакаць паўтарэння пачатку 2009 года, калі і з'явіўся гэты «сіндром 2-га студзеня»?

- Я б гэтага не чакаў. Эфект узнік так: у 2008 годзе быў столь прыросту курсу даляра, і ў снежні 2008 года ён упёрся ў пяціадсоткавую планку і больш расці не мог, застыўшы на гэтым узроўні, хоць людзі актыўна скуплялі валюту, а дзяржава траціць золатавалютныя рэзервы. Сітуацыя фіксаванага курсу прывяла да таго, што ўзнік той скачок. Цяпер у нас, дзякуй Богу, курс плавае, у сітуацыі перавышэння попыту над прапановай курс даляра расце і неабходнасці рэзкіх скокаў няма.

- Наступны год для кіраўніцтва краіны будзе складаным. Толькі па знешніх даўгах трэба заплаціць больш за тры мільярда даляраў. Адкуль, улічваючы цяперашнія тэндэнцыі, улады збіраюцца браць грошы?

- З улікам таго, што чакаецца атрымаць ад экспарту, у валютным фінансаванні ўсё роўна адбываецца разрыў. Непазбежнай будзе альбо спроба атрымаць буйны крэдыт - ад МВФ ці ад Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, пайшоўшы на ўмовы, якія могуць вылучыць крэдыторы. Альбо пройдзе шэраг буйных прыватызацыйных здзелак. Магчымыя і абедзве гэтыя крыніцы фінансавання адначасова.

А без знешняга фінансавання, без прыцягнення новых запазычанняў або без правядзення прыватызацыі іншых крыніц паступлення валюты ў неабходным аб'ёме проста няма.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках