7 траўня 2024, aўторак, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cенатар ЗША: Парушэнню правоў чалавека ва Украіне няма апраўдання

4
Cенатар ЗША: Парушэнню правоў чалавека ва Украіне няма апраўдання

Сенатар ЗША, прадстаўнік Хельсінкскай камісіі Бэн Кардзін заклікаў украінскую ўладу прыняць рашучыя меры для забеспячэння свабоды сходаў.

Грубаму парушэнню правоў чалавека ва Украіне няма апраўдання. Пра гэта заявіў сенатар ЗША, старшыня Камісіі ўрада ЗША па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (Хельсінкскай камісіі) Бэн Кардзін, перадае «Радыё Свабода».

«Я глыбока ўстрывожаны рашэннем украінскіх уладаў прымяніць войскі МУС супраць мірных пратэстаў у цэнтры Кіева, і гэта пасля жорсткага разгону пратэстоўцаў на мінулым тыдні. Няма апраўдання гэтым дзеянням, якія разам з іншымі парушэннямі правоў чалавека, груба разыходзяцца з прынцыпамі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе і адпаведнымі абавязальніцтвамі, і з'яўляецца сур'ёзнай плямай для Украіны, якая старшынюе ў АБСЕ», - адзначае ў заяве Бэн Кардзін.

Старшыня Хельсінкскай камісіі ЗША таксама заклікаў украінскую ўладу прыняць неадкладныя рашучыя меры для забеспячэння свабоды сходаў і павагі да выказвання меркаванняў грамадзян.

«Калі ўкраінская ўлада не прыме канкрэтных мер для паляпшэння сітуацыі, міжнародная супольнасць павінна сур'ёзна разгледзець пытанне аб увядзенні мэтанакіраваных санкцый супраць украінскіх службовых асоб, адказных за парушэнні правоў чалавека, у тым ліку мірных пратэстаў», - гаворыцца ў заяве.

Раней сенатар Бэн Кардзін ужо выказваў сваё абурэнне дзеяннямі ўкраінскай ўлады падчас разгону Еўрамайдана і заклікаў дыпламатаў на пасяджэнні АБСЕ, якое праходзіла ў Кіеве 5-6 снежня, надаць асаблівую ўвагу абароне дэмакратычных правоў і свабод грамадзян ва Украіне, піша news.liga.net.

Нагадаем, за ўжыванне сілы супраць мірных дэманстрантаў у дачыненні да прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і ўрада ўжо ноччу пачалі гучаць асуджальныя каментары. Заходнія палітыкі абураныя тым, што напад на Майдан распачаты на фоне размоў прэзідэнта Януковіча і яго паплечнікаў пра дыялог з грамадзянскай супольнасцю і апазіцыяй.

Напярэдадні прэзідэнт Украіны звярнуўся з заклікам сесці за круглы стол: «Дзеля дасягнення кампрамісу заклікаю апазіцыю не адмаўляцца, не ісці дарогай супрацьстаяння і ўльтыматумаў. Запэўніваю, што ўлада будзе дзейнічаць выключна ў рамках закона і ніколі не скарыстае сілу супраць мірных сходаў».

У сваю чаргу апазіцыя заявіла, што сядзе за стол перамоваў з дзеючай уладай толькі ў выпадку згоды на гэта удзельнікаў Еўрамайдана.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках