2 траўня 2024, Чацвер, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатка» ўхваліла паборы з аўтамабілістаў

191
«Палатка» ўхваліла паборы з аўтамабілістаў

Законапраект аб увядзенні падатку на аўто прыняты «парламентам» у першым чытанні.

«Дэпутаты» 12 снежня ўхвалілі законапраект, які ўводзіць дзяржаўны збор за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, піша БелаПАН.

Як адзначыў міністр фінансаў Андрэй Харкавец,

«нягледзячы на палярнасць меркаванняў што да ўвядзення збору, варта прызнаць, што ён шырока выкарыстоўваецца ў свеце». Паводле ягоных слоў, збор будзе спаганяцца з усіх уладальнікаў транспартных сродкаў, як фізічных, так і юрыдычных асоб. Льготы пры спагнанні збору закрануць толькі спецыяльныя транспартныя сродкі для інвалідаў, МНС, хуткай дапамогі і грамадскага транспарту.

Сума збору будзе дыферэнцыраваная ў залежнасці ад выгляду і масы транспартнага сродку. Яна складзе ад 3 да 25 базавых адзінак, у тым ліку для фізічных асоб на легкавыя аўтамабілі - ад 3 да 10 базавых адзінак. Прадугледжаная самастойная выплата збору да моманту праходжання тэхагляду.

Як паведаміў Харкавец, плануемыя прыбыткі ад збору складуць 1,6 трлн. рублёў. Гэтыя сродкі будуць размеркаваныя пароўну паміж рэспубліканскім і мясцовымі бюджэтамі і накіраваныя на рамонт і будаўніцтва аўтадарог.

Законапраект «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь у пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці, падаткаабкладання і адміністрацыйнай адказнасці» таксама прадугледжвае:

- захаванне дзейных ставак падаткаў на дададзеную вартасць і прыбытак;

- скасаванне льготы на ПДВ пры выкананні паслуг паштовай сувязі;

- замену амартызацыйнай прэміі інвестыцыйным вылікам пры вылічэнні падатку на прыбытак;

- увядзенне асобнага парадку падаткаабкладання ў выглядзе адзінага падатку на магчымы даход для мікраарганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у выкананні паслуг тэхнічнага абслугоўвання і рамонту аўтатранспартных сродкаў;

- устанаўленне адміністрацыйнай адказнасці за несвоечасовую рэгістрацыю транспартнага сродку, а таксама непадачу транспартнага сродку для дзяржаўнага тэхнічнага агляду альбо кіраванне транспартным сродкам, якія не прайшлі тэхагляд.

Сума дзяржзбору залежыць ад дазволенай максімальнай масы транспартнага сродку.

Так, для фізічных асоб устаноўленыя наступныя стаўкі дзяржзбору: для легкавых аўтамабіляў масай меншай за 1 тону – Br 390 тыс, аўто ад 1 да 2 тон – Br 650 тыс, аўто ад 2 і да 3 тон – Br 910 тыс, аўто большае за 3 тоны – Br 1,3 млн, прычэп да легкавога аўтамабіля – Br 130 тыс.

На грузавыя аўтамабілі для фізічных асоб і юрыдычных асоб стаўкі ўстаноўленыя ў суме: на аўто не большае за 3,5 тоны – Br 1,95 млн, ад 3,5 да 12 тон – Br 2,6 млн, аўто большае за 12 тон – Br 3,25 млн, прычэп і паўпрычэп – Br 1,3 млн, аўтобус – Br 1,95 млн, матацыкл і мотаролер – Br 130 тыс.

Стаўкі дзяржзбору для юрыдычных асоб: на легкавік меншы за 1 тону – Br 650 тыс, аўто ад 1 да 2 тон – Br 910 тыс, аўто ад 2 і да 3 тон – Br 1,17 млн, аўто большае за 3 тоны – Br 1,56 млн, прычэп да легкавога аўтамабіля – Br 390 тыс.

Дзяржзбор на дапусканне аўтамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху будзе спаганяцца з 1 студзеня 2014 года.

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 191

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках