2 траўня 2024, Чацвер, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Ярашук: Мясніковіч так і не знайшоў 450 тысяч «дармаедаў»

28
Аляксандр Ярашук: Мясніковіч так і не знайшоў 450 тысяч «дармаедаў»

Ідэя ўвядзення «падатку на дармаедаў» першапачаткова была абсалютна дурной.

Такое меркаванне выказаў старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафзвязаў (БКДП), каментуючы сайту charter97.org адмову ўлады ўводзіць «падатак на дармаедаў».

«Я думаю, што «падатак на дармаедаў» не быў уведзены, бо першапачаткова гэта была абсалютна кепская ідэя. Можа, пазітыў у тым, што якім бы ні быў наш «парламент», але хоць нехта ў ім усведамляе, да чаго мы дажыліся. Бо ніякіх шанцаў у тым, каб мець з гэтага нешта вартае для грамадства, не было. Вядома, тое, што гэтая дурная і адыёзная ідэя не зрэалізаваная, таксама станоўчы момант. Іншая рэч, ніхто не гарантуе, што да яе зноў не вернуцца», - адзначыў прафзвязны лідар.

Старшыня БКДП дадаў, што важным момантам непрыняцця гэтага падатку з'яўляецца і тое, што немагчыма прыдумаць механізм, якім чынам і з каго спаганяцца падатак.

«Можна, вядома, увесці татальны парадак, як у Паўночнай Карэі ці нешта падобнае на тое, што было ў Савецкім Саюзе, бо ў СССР усіх дармаедаў ведалі ў твар і не было ніякага шанцу «паразітаваць на грамадстве», як мяркуюць сённяшнія беларускія ўлады. Але ва ўмовах сучаснай Беларусі такі механізм адбудаваць немагчыма. Наколькі б не самаізалявалася нашая краіна, людзі ўсё ж могуць падарожнічаць і перамяшчацца з рознымі мэтамі, у тым ліку як працоўныя мігранты - з Расеяй наогул адкрытая мяжа. Таму прэм'ер-міністр Мясніковіч не знайшоў гэтых 450 тысяч «дармаедаў», якіх налічыў. Бо дзе іх шукаць, паводле якіх крытэраў, у якіх кватэрах? Гэта значыць без смеху разважаць пра гэта немагчыма», - сказаў на заканчэнне Аляксандр Ярашук.

Нагадаем, не так даўно ў Мінфіне заяўлялі, што рыхтуюць праект указа, які прадугледжвае спагнанне платы з грамадзян, якія не працуюць і не плацяць падаткі, але з'яўляюцца спажыўцамі сацыяльных паслуг. Меркавалася, што гэтыя асобы будуць штогод выплачваць 2,6 млн рублёў у бюджэт. Гэтыя сродкі планавалася накіраваць на выдаткі ў сацыяльнай сферы, але беларускія ўлады так і не прыдумалі механізм выяўлення «дармаедаў».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках