29 красавiка 2024, панядзелак, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барысу Нямцову забаранілі ўезд ва Украіну

13
Барысу Нямцову забаранілі ўезд ва Украіну

Аднаго з лідэраў расейскай апазіцыі не пусцілі ва Украіну.

Барысу Нямцову, які на мінулым тыдні ў Маскве ўзяў удзел у мітынгу ў падтрымку Еўрамайдана, забаранілі ўезд ва Украіну, піша «Украінская праўда».

Пра гэта яму паведамілі проста ў кіеўскім аэрапорце.

Паводле інфармацыі, Служба бяспекі Украіны не патлумачыла прычыну, з якой Барысу Нямцову адмовілі ва ўездзе, і не ўдакладніла, як доўга гэтая забарона будзе трываць.

Нагадаем, 2 снежня, у Маскве каля будынку амбасады Украіны паліцыя затрымалі 11 удзельнікаў акцыі ў падтрымку Еўрамайдана.

Раней Барысу Нямцову забаранялі ўезд у Беларусь.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках