20 траўня 2024, панядзелак, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскі «вертыкальшчык» адпачыў у Марока за кошт бюджэту

25
Магілёўскі «вертыкальшчык» адпачыў у Марока за кошт бюджэту

Адпачынак абыйшоўся ў 30 мільёнаў.

Чыноўніка звольнілі з аблвыканкама пасля таго, як ён з'ездзіў за кошт дзяржавы ў Марока, выдаткаваўшы $3200.

Пра гэта газеце «Рэспубліка» распавёў пракурор Магілёўскай вобласці, старэйшы дарадца юстыцыі Аляксандр Чадзюк.

- Пракуратурай Магілёўскай вобласці ўзбуджаная крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 424 КК Рэспублікі Беларусь (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), у дачыненні да кіраўніка адной з арганізацый Шклоўскага раёна, - распавёў Аляксандр Чадзюк. - Службовая асоба насуперак інтарэсам службы, з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў і злоўжываючы імі незаконна заключыла працоўную дамову са сваёй знаёмай, якая фактычна на прадпрыемстве не працавала, і ёй пасля выплачвалася заработная плата.

Пракуратура вобласці ў ходзе праверкі ў адным з падраздзяленняў аблвыканкама выявіла і карупцыйнае правапарушэнне. Дзяржаўны служачы за кошт падпарадкаванай арганізацыі ў пазаслужбовых мэтах прыняў запрашэнне камерцыйнай арганізацыі і здзейсніў паездку ў Каралеўства Марока. Выдаткі на дадзеную паездку склалі звыш 30 млн рублёў. Па выніках разгляду прадстаўлення пракуратуры вобласці гэта службовая асоба вызваленая ад займанай пасады, шэраг службовых асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках