5 траўня 2024, Нядзеля, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАЗ: Працоўны графік на снежань пакуль не зацверджаны

17
МАЗ: Працоўны графік на снежань пакуль не зацверджаны

Кіраўніцтва завода абяцае зацвердзіць працоўны графік да сярэдзіны наступнага тыдня.

Пра гэта прадстаўнік прадпрыемства паведаміў агенцтву «Інтэрфакс».

«Ніякай крытычнай сітуацыі, італьянскай ці нейкай іншай забастоўкі ў нас няма. Усе людзі, якія павінны былі сёння выйсці на працу, выйшлі, забяспечаны заданнямі і працуюць», - сказаў ён.

У той жа час прадстаўнік завода прызнаў, што з-за зніжэння аб'ёмаў продажаў, якое адбылося з прычыны падзення попыту на асноўных рынках збыту, на прадпрыемстве былі вымушаныя прастоі. «Налічаная зарплата рабочых магла зніжацца з-за таго, што былі вымушаныя прастоі, звязаныя са спадам продажаў з прычыны падзення попыту на асноўных рынках збыту. Работнікі некаторых падраздзяленняў пераводзіліся на дзве траціны акладу», - растлумачыў суразмоўца агенцтва.

Ён паведаміў, што рашэнне аб тым, што 24 і 25 снежня на МАЗе будуць непрацоўнымі днямі, кіраўніцтвам заводу пакуль не прынята. «Няма афіцыйнай інфармацыі, што ў гэтыя дні МАЗ будзе стаяць. Прыблізна да 18 снежня кіраўніцтвам завода будзе прынятае рашэнне аб графіку работы на снежань», - сказаў прадстаўнік завода.

Ён адмовіўся паведаміць, якая колькасць работнікаў звольнілася з прадпрыемства ў лістападзе і ў першую дэкаду снежня. Таксама прадстаўнік МАЗа адмовіўся патлумачыць, які ўзровень складскіх запасаў і якая дынаміка склалася на вытворчасці ў лістападзе.

Між тым суразмоўца агенцтва праінфармаваў, што «складскія запасы скарачаюцца, па выніках года будзе дасягнуты іх прагнозны ўзровень». Удакладняць параметры прагнознага значэння гэтага паказчыка прадстаўнік МАЗа не стаў.

Нагадаем, адзін з чытачоў сайта charter97.org , які атрымаў інфармацыю непасрэдна ад рабочых завода, паведаміў , што на прадпрыемстве склалася катастрафічная сітуацыя. «Сябар напісаў, што з цэха завода МАЗ у Менску перавёўся ў ахову, таму што няма працы. Кажа, што завод стаіць. Абвясцілі, што заробкі будуць плаціць «па сярэднім» да лютага», - распавёў ён.

Актывіст Свабоднага прафсаюза металістаў Сцяпан Паўловіч дадзеную інфармацыю карэспандэнту charter97.org пацвердзіў і паведаміў падрабязнасці аб сітуацыі на флагмане айчыннага машынабудавання.

«Я магу пацвердзіць, што некаторай частцы рабочых плацяць па сярэднім з сакавіка месяца, як толькі пачалі пераносіць працоўныя дні на восень. Потым жа гэтыя дні адмянілі. Гэта было зроблена незаконна, таму што ніхто не можа пераносіць дні, акрамя Лукашэнкі і Савета міністраў. Пры гэтым была агаворка, што робіцца гэта са згоды работнікаў, таму любы супрацоўнік МАЗа мог хадзіць у гэтыя дні на працу, але чамусьці 25 тысяч чалавек у гэтыя дні на працу не пайшло», - адзначыў прафсаюзны актывіст.

У бягучым годзе Менскі аўтамабільны завод неаднаразова пераходзіў на чатырохдзённы працоўны тыдзень, некалькі пятніц лістапада прадпрыемства зноў прастойвала. Кіраўніцтва МАЗа асцерагаецца банкруцтва.

Па словах рабочых, склады завода перапоўненыя гатовымі аўтамабілямі, пакупнікоў на якія няма, так як на расейскім і міжнародным рынках попыт на беларускую прадукцыю вельмі нізкі. Адсутнічаюць у прадпрыемства і фінансавыя магчымасці закупіць матэрыялы і камплектуючыя для новых машын.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках