19 траўня 2024, Нядзеля, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нефрытавы заяц» прамахнуўся на 400 кіламетраў

56
«Нефрытавы заяц» прамахнуўся на 400 кіламетраў

Аматары астраноміі выявілі памылку пры пасадцы кітайскага месяцахода.

«Нефрытавы заяц» 14 снежня сеў на Месяц прыкладна ў 400 кіламетрах ад запланаванага месца пасадкі. Як паведаміў астраблогер zelenyikot, памылку вызначылі карыстальнікі амерыканскага форуму Unmannedspaceflight.com паводле відэа, зробленага пры спуску апарата.

Касмічны апарат «Чан'э-3» з «Юйту» на борце сеў на Месяц прыкладна ў 400 кіламетрах на ўсход ад кратэра Затока Вясёлкі ў Мора Дажджоў, дзе, паводле плана, павінна была адбыцца пасадка. Кітайскае агенцтва «Сіньхуа» раней паведаміла, што апарат шчасна спусціўся ў Затоцы Вясёлкі. Афіцыйнага пацверджання інфармацыі пра памылку не паступала, піша Lenta.ru.

«Чан'э-3» з першым кітайскім месяцаходам на борце быў запушчаны з касмадрома «Сычан» 1 снежня. У рамках дзяржаўнай месячнай праграмы мяркуецца ў 2020 годзе даставіць на Зямлю месяцовы грунт. Падчас гэтай праграмы ў 2007 годзе быў запушчаны «Чан'э-1», які склаў карту Месяца, а ў 2010 годзе «Чан'э-2» выбраў месца для пасадкі наступнага апарата.

Кітай стаў трэцяй краінай пасля СССР і ЗША, якой удалося паспяхова пасадзіць на паверхню Месяца касмічны апарат. Пасадка «Чан'э-3» лічыцца першым шчасным прызямленнем з 1976 года.

Фота: zelenyikot
Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках