16 траўня 2024, Чацвер, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК: Дзіўная смерць кіроўцаў выкліканая п'янствам

15
СК: Дзіўная смерць кіроўцаў выкліканая п'янствам

Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта завершаная праверка па факце выяўлення ў Гродна 4 кастрычніка на тэрыторыі ААТ «Белтапаз» целаў двух кіроўцаў.

Пра гэта паведамілі БелТА ва УСК па Гродзенскай вобласці.

Устаноўлена, што кіроўца аўтамабіля МАЗ 1957 года нараджэння, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, парушыў правілы дарожнага руху і здзейсніў наезд на кіроўцу 1968 года нараджэння, які таксама знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. У выніку апошні ад атрыманых траўмаў памёр на месцы.

Пасля здарэння кіроўца МАЗа скончыў жыццё самагубствам у кабіне сваёй аўтамашыны, прычыніўшы сабе пранікальнае нажавое раненне грудной клеткі.

Па выніках праверкі вынесеная пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў сувязі са смерцю асобы, якая ўчыніла наезд.

Па словах калег загінулых, абодва кіроўцы былі сябрамі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках