19 траўня 2024, Нядзеля, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Плацежны баланс сышоў у глыбокі мінус

13
Плацежны баланс сышоў у глыбокі мінус

Дэфіцыт рахунку бягучых аперацый аплатнага балансу склаў 4 млрд. 826,8 млн. даляраў па выніках за студзень-верасень 2013 года.

Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя, якія прыводзіць у плацежным балансе Нацыянальны банк.

Варта адзначыць, што за аналагічны перыяд 2012 года ў Беларусі быў зафіксаваны прафіцыт рахунку бягучых аперацый плацёжнага балансу ў памеры 68,6 млн. даляраў. Такім чынам, у параўнанні з мінулым годам рахунак бягучых аперацый плацёжнага балансу пагоршыўся амаль на 5 млрд. даляраў, піша БелаПАН.

Негатыўная дынаміка абумоўленая, галоўным чынам, пагаршэннем паказчыкаў гандлёвага балансу Беларусі. У студзені-верасні 2013 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі (па метадалогіі плацежнага балансу) склала 373,4 млн. даляраў (супраць станоўчага сальда ў памеры 3,9 млрд. даляраў за аналагічны перыяд 2012 года).

Эканамічныя ўлады Беларусі прагназуюць, што па выніках 2013 года дэфіцыт рахунку бягучых аперацый аплатнага балансу можа скласці 6,3 млрд. даляраў. Такая ацэнка прыводзіцца ў праекце прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, які падрыхтавала Міністэрства эканомікі.

Варта адзначыць, што прадстаўнікі Міжнароднага валютнага фонду выказваюць занепакоенасць у сувязі з рэзкім ростам дэфіцыту рахунку бягучых аперацый аплатнага балансу Беларусі ў бягучым годзе.

«З прычыны камбінацыі мяккай макраэканамічнай палітыкі, зніжэння канкурэнтаздольнасці, пагаршэння знешняй кан'юнктуры і пэўных фактараў, якія ўплываюць на асноўныя артыкулы беларускага экспарту, на фоне павольнага росту і высокай інфляцыі ў бягучым годзе адбываецца больш рэзкае, чым меркавалася раней, пагаршэнне сальда рахунку бягучых аперацый», - канстатаваў кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Дэвід Хофман на прэс-канферэнцыі 28 кастрычніка.

Ён адзначыў, што «ў спалучэнні з вялікімі плацяжамі па пагашэнні знешняга доўгу ў 2013 і 2014 гадах гэтая сітуацыя выклікае занепакоенасць». Паводле яго слоў цяперашнія тэндэнцыі ў дачыненні да плацёжнага балансу «не могуць быць устойлівымі; неабходныя рашучыя меры эканамічнай палітыкі».

Рахунак бягучых аперацый плацёжнага балансу ахоплівае любыя знешнеэканамічныя аперацыі з эканамічнымі каштоўнасцямі (за выключэннем аперацый з фінансавымі актывамі), якія ажыццяўляюцца паміж рэзідэнтамі Беларусі і нерэзідэнтамі. У дадзеным рахунку адлюстроўваецца інфармацыя аб экспартна-імпартных аперацыях з таварамі, паслугамі, даходамі і бягучымі трансфертамі.

Сальда рахунку бягучых аперацый можа быць як станоўчым, што адпавядае прафіцыту рахунку бягучых аперацый, так і адмоўным, што адпавядае дэфіцыту рахунку бягучых аперацый. Згодна з эканамічнай тэорыяй, калі мае месца дэфіцыт, то ён фінансуецца альбо за кошт запазычанняў урада, альбо шляхам продажу актываў. Паменшыць памеры дэфіцыту бягучага рахунку дазваляе таксама дэвальвацыя, якая, паводле тэорыі, павышае канкурэнтаздольнасць экспарцёраў і спрыяе зніжэнню імпарту.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках