14 траўня 2024, aўторак, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Еўрамайдане з'явілася Сцяна барацьбы (Відэа)

6

На Майдане Незалежнасці у Кіеве з'явілася новая славутасць - Сцяна плачу і барацьбы.

Гэта агароджа з сотняў драўляных брускоў, на кожным з іх напісаная назва горада Украіны, з якога прыбылі пратэстоўцы, што падпісалі яе.

Як паведамляе выданне Новый регион, па словах стваральнікаў праекта Паўла з Бярдзічава, жадаючых падпісаць брусок шмат, і на брускі ідуць дровы, якімі ацяпляецца лагер пратэстоўцаў, размешчаны на рагу вуліц Інстытуцкай і Крэшчаціка.

На Еўрамайдане з'явілася Сцяна барацьбы. Фота: REUTERS/Gleb Garanich

Мінулай ноччу частку падпісаных брускоў давялося спаліць з мэтай абагравання, зрэшты, агароджа хутка аднаўляецца. Сцяна плачу і барацьбы прыцягвае турыстаў і пратэстоўцаў, і стала адным з асноўных месцаў для фатаграфавання на Майдане.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках