19 траўня 2024, Нядзеля, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч праваліў барацьбу з неліквідам

27
Мясніковіч праваліў барацьбу з неліквідам

Складскія запасы беларускіх прадпрыемстваў дасягнулі 74,3% месячнага аб'ёму вытворчасці.

Аб'ём нерэалізаванай прадукцыі ў лістападзе павялічыўся амаль на 420 млрд. рублёў і дасягнуў па стане на 1 снежня 29,53 трлн. рублёў (або 74,3% ад месячнага аб'ёму прамысловай вытворчасці), піша БелаПАН.

У лістападзе назіралася нераўнамерная дынаміка змены складскіх запасаў у разрэзе рэгіёнаў.

Так, калі прадпрыемствы Менска, якія маюць найбольшыя складскія запасы, некалькі скарацілі іх аб'ём, то прадпрыемствы Менскай вобласці, наадварот, павялічылі аб'ём нерэалізаванай прадукцыі. Таксама ў лістападзе павялічыўся аб'ём складскіх запасаў у Магілёўскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцях.

Як паведамлялася раней, рост складскіх запасаў прамысловых прадпрыемстваў з'яўляецца адной з ключавых праблем, з якой сутыкнулася ў бягучым годзе беларуская эканоміка. На фоне зніжэння знешняга попыту на беларускую прадукцыю складскія запасы ў першай палове 2013 года перавысілі 80% месячнага аб'ёму прамысловай вытворчасці.

У сувязі з гэтым урад у чэрвені бягучага года зацвердзіў перад ведамствамі заданні па скарачэнні запасаў нерэалізаванай прадукцыі, быў зацверджаны памесячны графік разгрузкі складоў.

«Папытанне за яго рэалізацыю будзе самым жорсткім: з разглядам ва ўрадзе і адказнасцю кадраў», - падкрэсліваў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч падчас чэрвеньскага пасяджэння Саўміна.

У трэцім квартале ў Беларусі назіралася ўстойлівае зніжэнне складскіх запасаў. У чэрвені-верасні аб'ём запасаў гатовай прадукцыі скараціўся на 10 адсоткавых пунктаў да 70,6% месячнага аб'ёму вытворчасці на 1 кастрычніка.

Аднак падчас нарады ў Лукашэнкі 9 кастрычніка высветлілася, што некаторыя прадпрыемствы імітуюць працэс разгрузкі складоў. «Усё гэта хлусня па разгрузцы складоў, як гэта выглядае сёння ў нас - вывезлі ў Літву, Расею, яшчэ кудысьці, грошай не атрымалі, а склалі там ў дылераў на складах трактары, аўтамабілі... Скажу публічна, гэта абернецца камусьці камерай», - папярэдзіў Лукашэнка ўдзельнікаў нарады.

Запасы гатовай прадукцыі, якія, згодна са статыстычнымі дадзенымі, у чэрвені-верасні пастаянна зніжаліся, у кастрычніку зноў сталі расці. Сумарна за кастрычнік-лістапад складскія запасы павялічыліся амаль на 1,5 трлн. рублёў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках