19 траўня 2024, Нядзеля, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі сустрэў дзень нараджэння ў кампаніі бяздомных

10
Папа Рымскі сустрэў дзень нараджэння ў кампаніі бяздомных

Папа Рымскі Францішак адзначае сваё 77-годдзе.

Свой дзень нараджэння ён наважыў распачаць у кампаніі чатырох рымскіх бяздомных ды іх сабакі, паведамляе «Голас Расеі».

Чатырох бяздомных, звычайна што начуюць побач з Ватыканам, запрасілі ў гасцявую рэзідэнцыю Санта-Марта, дзе пражывае пантыфік. Як паведамляе The Star Tribune, Францішак пагутарыў з кожным з жабракоў паасобку, затым запрасіў іх паснедаць «у сямейнай атмасферы» і адслужыў у іх прысутнасці імшу.

На сняданку прысутнічалі дзяржсакратар Ватыкана П'етра Паралін ды іншыя набліжаныя пантыфіка.

Паведамляецца, што Францішак ужо патушыў свечкі і пакаштаваў торт, падораны яму дзецьмі. Сярод падарункаў папы рымскага - копія чэмпіёнскага трафея, які ўручыў яму любімы аргентынскі футбольны клуб «Сан Ларэнца». Радыё Ватыкана паведамляе, што запрошаныя на сняданак бяздомныя таксама праспявалі для папы рымскага віншаванне.

Будучы папа рымскі Францыск, Хорхе Марыё Бергольё, нарадзіўся ў Буэнас-Айрэсе 17 снежня 1936 года. Ён быў малодшым з пяці сыноў у сям'і італійскага эмігранта, чыгуначнага рабочага. Да таго як стаць манахам, ён працаваў ахоўнікам у начным клубе ў Аргентыне. З 1992 года ён быў дапаможным біскупам Буэнас-Айрэса, а ў 2001 годзе быў уведзены ў кардынальскі сан. 13 сакавіка 2013 года Бергольё быў абраны папам рымскім пасля таго, як яго папярэднік, Бенедыкт XVI, адрокся ад пасаду.

Фота: EPA

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках