17 траўня 2024, Пятніца, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вуліцам Магілёва вернуць гістарычныя назвы

29
Вуліцам Магілёва вернуць гістарычныя назвы

Цэнтральным вуліцам Магілёва будуць вяртаць гістарычныя назвы.

Пра гэта заявіў 17 снежня старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў, паведамляе БелаПАН.

«Праводзіцца планамерная работа для вяртання цэнтральным вуліцам Магілёва гістарычных назваў. Так, завулку ў раёне дома №17 на вуліцы Ленінскай вернутая гістарычная назва - завулак Спаскі. Праца будзе праводзіцца і далей», - сказаў старшыня гарвыканкама.

Ён нагадаў аб вяртанні вуліцы Карла Лібкнехта гістарычнай назвы «завулак Пажарны».

Што да новых вуліц, іх назавуць імёнамі выдатных дзеячаў і гістарычных асоб Беларусі. «Не так даўно, калі пачаў фармавацца мікрараён Спадарожнік, мы там назвалі вуліцы Куляшова, Пысіна і гэтак далей. Гэтая праца гарадскім выканаўчым камітэтам, кіраваннем архітэктуры, гарадской радай будзе весціся і далей», - заявіў старшыня гарвыканкама.

У Магілёве мноства вуліц і плошчаў гістарычнага цэнтра носяць імёны дзеячаў камуністычнага руху: вуліцы Карла Маркса, Дзяржынскага, Ленінская; бульвар Леніна; плошчы Леніна, Арджанікідзе і г.д.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках