19 траўня 2024, Нядзеля, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падпісаны ўказ аб пераводзе дзяржаўнага жылля ў фонд арэнднага

88
Падпісаны ўказ аб пераводзе дзяржаўнага жылля ў фонд арэнднага

Тым, хто не прыватызаваў жыллё, варта паспяшацца.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №563 «Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых стасункаў», які прадугледжвае фармаванне фонду жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання (арэнднае жыллё) шляхам перадачы дзяржаўнага жылля ў арэнднае, паведамляе прэс-служба правадыра.

Указам прадугледжваецца змяненне складу дзяржаўнага жыллёвага фонду за кошт пераводу службовых, спецыяльных службовых, асобных відаў сацыяльных кватэр і асобных відаў спецыяльных жылых памяшканняў у арэнднае жыллё. У дзяржаўным жыллёвым фондзе застаюцца жылыя памяшканні сацыяльнага карыстання, спецыяльныя жылыя памяшканнi, жылыя памяшканні камерцыйнага выкарыстання і жылыя памяшканні ў інтэрнатах.

У частцы фармавання фонду памяшканняў камерцыйнага выкарыстання і выдачы такіх памяшканняў прадугледжваецца перавод да 1 красавіка 2014 года ў фонд памяшканняў камерцыйнага выкарыстання заселеных службовых, спецыяльных службовых жылых памяшканняў, некаторых відаў спецыяльных жылых памяшканняў.

Жылыя памяшканнi дзяржаўнага жыллёвага фонду, якія не прыватызаваныя грамадзянамі, будуць пераведзеныя ў камерцыйнае жыллё пасля 1 ліпеня 2016 года. Да гэтай даты грамадзяне змогуць скарыстацца правам на прыватызацыю. Пасля названай даты прыватызацыя спыняецца.

Усталёўваецца пералік катэгорый грамадзян, якія маюць першачарговае права на атрыманне камерцыйнага жылля камунальнага жыллёвага фонду на перыяд працоўных (службовых) стасункаў.

Да іх належаць дзяржаўныя службоўцы, якія займаюць пасады, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў, згодна з пералікам, вызначанага Лукашэнкам (указ ад 19 траўня 1999 года №286 ), а таксама суддзі і пракурорскія работнікі; маладыя спецыялісты; работнікі арганізацый, размешчаных на тэрыторыях з узроўнем радыеактыўнага забруджвання звыш 5 Кi/кв.км i прыналежных да іх тэрыторыях; вайскоўцы; працаўнікі ў выпадку іх пераезду ў іншы населены пункт пры прызначэнні на пасаду, пераводзе ад аднаго наймальніка да іншага; навукоўцы, прафесарска-выкладчыцкі склад вышэйшых навучальных устаноў, работнікі арганізацый культуры; катэгорыі асоб, якія вызначаюцца Саветам Міністраў на ўзгадненні з Лукашэнкам.

Колькасць кватэр, якія выдаюцца названым асобам, не павінна перасягаць 40% ад усёй колькасці фонду камерцыйнага жылля камунальнага жыллёвага фонду. Тыя, што засталіся 60% кватэр будуць выдзяляцца людзям, якія жывуць у нястачы, для паляпшэння жыллёвых умоў, а пры іх адсутнасці - грамадзянам, якія не стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў.

Пастановы аб названых жылых памяшканнях камунальнага жыллёвага фонду прымаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Камерцыйнае жыллё рэспубліканскага жыллёвага фонду будзе выдзяляцца работнікам, якія стаяць на ўліку ў арганізацыі, у вядзенні якой знаходзіцца такі фонд, з магчымасцю самастойнага вызначэння гэтымі арганізацыямі катэгорый, якія маюць першачарговае права на атрыманне арэнднага жылля.

На агульных падставах плата за карыстанне камерцыйным жыллём будзе вызначацца зыходзячы з сумы базавай стаўкі платы за карыстанне такім жыллём, якая ўстанаўліваецца Саветам Міністраў, з прымяненнем каэфіцыентаў, вызначаных аблвыканкамамі і Менскім гарвыканкамам у залежнасці ад ступені добраўпарадкавання і месца знаходжання жылых памяшканняў.

Сума платы за карыстанне камерцыйным жыллём, якое ўключана ў фонд такога жылля з ліку заселеных службовых, спецыяльных службовых жылых памяшканняў, некаторых відаў спецыяльных жылых памяшканняў, а таксама для грамадзян, якія маюць першачарговае права на атрыманне камерцыйнага жылля, будзе вызначацца з дапамогай усталяваных аблвыканкамамі і Менскім гарвыканкамам (на ўзгадненне з Менжылкамгасам) паніжальных каэфіцыентаў.

Устанаўліваецца магчымасць пасля заканчэння прыватызацыі (1 ліпеня 2016 года)на заяву наймальніка камерцыйнага жылля, які належыць да асоб, якія маюць права на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання, перавесці займанае ім арэнднае жыллё ў склад жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання. У выпадку такога пераводу наймальнік не будзе ўносіць плату за карыстанне жылым памяшканнем.

Парадкуюцца падставы і ўмовы пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Так, пастаноўка маладых сем'яў на ўлік маючых патрэбу будзе праводзіцца незалежна ад забяспечанасці плошчай жылога памяшкання пры ўмове адсутнасці ў іх ўласнага жылля, або жылля, выдзеленага паводле дамове найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду.

Але права на атрыманне льготнага крэдыту або субсідыі на будаўніцтва і набыццё жылля яны не маюць, аднак могуць прэтэндаваць на ўдзел у будаўніцтве камерцыйнага жылля, якое будуецца камунальнымі будаўнічымі арганізацыямі з абмежаванай рэнтабельнасцю (5%).

Прадугледжваюцца абмежаванні ў пастаноўцы на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і падставы для зняцця з такога ўліку ў дачыненні да грамадзян, зарэгістраваных па месцы жыхарства ў інтэрнатах, жылых памяшканнях прыватнага жыллёвага фонду па дамове найму жылога памяшкання, у якіх яны фактычна не пражываюць. Гэта таксама тычыцца тых, хто скарыстаўся дзяржаўнай падтрымкай пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў на працягу 5 гадоў (за выключэннем павелічэння складу сям'і ў сувязі з нараджэннем (усынаўленнем, удачарэннем) дзяцей, а таксама вайскоўцаў у выпадку пераезду з іншага населенага пункта пры прызначэнні на пасаду).

Атрыманне камерцыйнага жылля будзе з'яўляцца формай паляпшэння жыллёвых умоў, за выключэннем выдачы такога жылля на перыяд працоўных (службовых) стасункаў. Грамадзяне, якім выдаецца камерцыйнае жыллё, здымаюцца з чаргі маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Грамадзяне, якія прыбылі ў Менск ці населеныя пункты Менскага раёна з іншых населеных пунктаў і прызначаныя (выбраныя) на пасады, уключаныя ў пералік, што вызначаецца Саветам Міністраў з узгадненне з Прэзідэнтам Беларусі, прымаюцца на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы працы (службы) без уліку часовых абмежаванняў, прадугледжаных для пастаноўкі на такі ўлік у Менску (10 гадоў) і населеных пунктах Менскага раёна (5 гадоў).

Дакументам замацоўваюцца «базавыя» прынцыпы пастаноўкі грамадзян на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду. Улічваючы спецыфіку і асаблівасці сацыяльна-прававых гарантый для асобных катэгорый асоб (вайсковых службоўцаў, суддзяў, пракурорскiх работнiкаў ды іншых), акты, якія прадугледжваюць асаблівасці для такіх катэгорый грамадзян, будуць адкарэктаваныя ў адпаведнасці з палажэннямі названага ўказа.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках