26 красавiка 2024, Пятніца, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ папярэджвае Менск пра пагрозу крызісу

49
МВФ папярэджвае Менск пра пагрозу крызісу

Эканамічная сітуацыя ў Беларусі выклікае глыбокую занепакоенасць.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Міжнароднага валютнага фонду, апублікаваным 17 снежня. Савет дырэктараў арганізацыі прадракаюць беларускай эканоміцы сур'ёзныя праблемы ў кароткатэрміновай перспектыве.

«Эканамічны рост у Беларусі заставаўся павольным, у першыя дзевяць месяцаў 2013 года ён дасягнуў толькі 1,1 адсоткі (у гадавым вылічэнні), пры гэтым значнае павышэнне рэальнай заработнай платы і хуткі рост дырэктыўнага крэдытавання спрыялі паглыбленню знешніх дысбалансаў. Інфляцыя знізілася ў першым паўгоддзі, але зноў павысілася ў верасні і застаецца на ўзроўні двухзначных паказчыкаў.

З прычыны спалучэння значнага росту ўнутранага попыту, запаволення тэмпаў росту расейскай эканомікі і зніжэння канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў сальда рахунку бягучых аперацый пагоршылася, і ў першым паўгоддзі яго дэфіцыт дасягнуў 9½ адсоткі ВУП. Рэзервы знізіліся і ў кастрычніку пакрывалі прыкладна 1,7 месяца імпарту», - гаворыцца ў дакуменце.

Эксперты МВФ адзначаюць, што беларускія банкі адчуваюць ціск, у тым ліку ў сувязі з вострым дэфіцытам фінансавання ў беларускіх рублях, абумоўленым перавагамі насельніцтва захоўваць сродкі ў замежнай валюце. Рост крэдытавання ў замежнай валюце істотна запаволіўся ў 2013 годзе, але заставаўся высокім на ўзроўні прыкладна 20 адсоткаў у студзені-верасні. Акрамя таго, працягвала расці далярызацыя крэдытаў, пазыкі ў далярах дасягнулі 48 адсоткаў агульнай сумы крэдытаў у верасні.

Прагноз арганізацыі прадугледжвае захаванне павольных тэмпаў росту і цяжкую сітуацыю з плацежным балансам у кароткатэрміновай перспектыве.

«Рызыкі істотна зрушаныя ў бок пагаршэння сітуацыі. У прыватнасці, далейшае пагаршэнне сальда рахунку бягучых аперацый або фінансавага рахунку можа павялічыць ціск на рэзервы і беларускі рубель. Рызыкі ў банкаўскай сферы таксама застаюцца адной з падстаў для занепакоенасці, у тым ліку ў сувязі з усё яшчэ хуткім ростам крэдытавання ў замежнай валюце», - сцвярджаюць эксперты МВФ.

Адзначыўшы пагрозы для макраэканамічнай стабільнасці і скарачэнне буферных рэзерваў для правядзення палітыкі, выканаўчыя дырэктары арганізацыі рэкамендавалі афіцыйным органам прыняць рашучыя меры ў адказ эканамічнай палітыкі для спарадкаванага змякчэння гэтых рызык. У прыватнасці, дырэктары пагадзіліся з тым, што для аднаўлення ўнутранай і знешняй збалансаванасці і паляпшэння сярэднетэрміновых перспектыў росту неабходнае ўзмацненне жорсткасці макраэканамічнай палітыкі, а таксама глыбокія структурныя рэформы.

На думку МВФ, неабходна «прыпыніць павышэнне заработнай платы на працягу 2014 года і рэзка скараціць дырэктыўнае крэдытаванне з яго поўнай паэтапнай ліквідацыяй ў сярэднетэрміновай перспектыве».

Дырэктары пагадзіліся з тым, што скарачэнне маштабаў інтэрвенцый на валютным рынку будзе спрыяць памяншэнню знешніх дысбалансаў і захаванню афіцыйных рэзерваў. Яны дадалі, што ўзмацненне жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі дапаможа стрымаць інфляцыйны ціск і прадухіліць празмерную карэкціроўку валютнага курсу. Акрамя таго, пераход да палітыкі, заснаванай на таргетаванні грашовай базы можа ўмацаваць давер да праводзімай палітыкі і спрыяць падрыхтоўцы ўвядзення рэжыму таргетавання інфляцыі ў сярэднетэрміновай перспектыве.

Савет дырэктараў МВФ падкрэсліў ключавое значэнне больш глыбокіх структурных рэформаў для ўстойлівага неінфляцыйнага эканамічнага росту. У дакуменце падкрэсліваецца, што неабходная значна больш маштабная праграма рэформ з канцэнтрацыяй мер у пачатку перыяду, уключаючы комплексную лібералізацыю коштаў, дэталёвую стратэгію і значныя першыя крокі па скарачэнні ролі дзяржавы ў эканоміцы і ўмацаванню мер сацыяльнай абароны.

Савет дырэктараў адзначыў, што падтрымка новай дамоўленасці з Фондам будзе залежаць ад цвёрдай прыхільнасці Беларусі комплекснаму пакету мер для правядзення такіх рэформаў у спалучэнні з рашучай макраэканамічнай палітыкай.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках