26 красавiка 2024, Пятніца, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жэліба: «Усё вельмі нагадвае дэвальвацыйны 2011 год»

15
Барыс Жэліба: «Усё вельмі нагадвае дэвальвацыйны 2011 год»

Што чакае нацыянальную валюту ў 2014 годзе?

З пачатку года беларускі рубель патаннеў у адносінах да даляра на 10%, да еўра - амаль на 15%.

«Салідарнасць» пацікавілася ў доктара эканамічных навук, прафесара Барыса Жэлібы: а які, на яго погляд, найбольш верагодны ход фінансавых падзей?

- Мы ўступаем у наступны год, не маючы традыцыйнай для нашай эканомікі крэдытнай падтрымкі. І гэта вельмі нагадвае дэвальвацыйны 2011 год, - лічыць эканаміст. - У 2011 годзе крызіс пачаўся тады, калі золатавалютныя рэзервы дасягнулі адзнакі ў 4,8 мільярда даляраў. На сённяшні дзень рэзерв складае 6,5 мільярдаў, і па прагнозах макраэканамістаў крытычная мяжа ў цяперашняй сітуацыі складзе 5 мільярдаў даляраў.

Да гэтай мяжы, на думку спецыяліста, улады могуць падтрымліваць беларускі рубель, спальваючы, такім чынам, золатавалютныя рэзервы.

- Калі стаіць задача не дапусціць разавай скачковай дэвальвацыі, забяспечваючы яе стрымліванне золатавалютнымі рэзервамі, то пры цяперашнім тэмпе росту курсу даляра (прыкладна 100 рублёў у два тыдні) можна прагназаваць, што эканоміка пратрымаецца на плаву ад трох месяцаў да паўгода. Гэта значыць, да чэмпіянату свету па хакеі пратрымацца можна.

Барыс Жэліба мяркуе, што ўлада можа разлічваць на прыбыткі ад паляпшэння ў 2014 годзе экспарту калійных угнаенняў.

- Гэта разам з продажам МТС і другой часткай Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода дае магчымасць правядзення плыўнай дэвальвацыі на працягу паўгода. Але ўсе гэтыя меры вельмі ненадзейныя, і ў любы момант могуць дапусціць жудасны сцэнар 2011 года. Каб гэтага не адбылося, прэзідэнту трэба тэрмінова ляцець у Маскву і выпрошваць падтрымку, - падсумаваў эканаміст.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках