19 траўня 2024, Нядзеля, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клічко: Будзем стаяць на Майдане столькі, колькі трэба

40
Клічко: Будзем стаяць на Майдане столькі, колькі трэба

Лідар партыі «УДАР» Віталь Клічко заклікае Майдан набрацца цярпення і змагацца, паколькі перамога не можа быць хуткай.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, аб гэтым ён заявіў на мітынгу на сталічным Майдане Незалежнасці.

Клічко заклікаў мітынгоўцаў не здраджваць сваім марам і не пакідаць Майдан столькі, колькі будзе трэба для перамогі. Паводле ягоных слоў, перамога, нягледзячы на чаканне, хуткай не будзе. Як сказаў Клічко, калі будзе трэба, «будзем стаяць на Майдане, можа, тыдзень, можа, два, а можа, месяц і больш». Ён сказаў, што Майдан сустрэне Новы год з сапраўднай елкай. «Елку мы паставім сваю, не гэтую, крывавую», - сказаў Клічко.

Нагадаем, ва Украіне ўжо амаль месяц доўжацца маштабныя акцыі пратэсту. Яны выкліканыя адмовай Кіева ад падрыхтоўкі да падпісання пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ за тыдзень да яго меркаванага тэрміну і абвяшчэння аб актывізацыі сувязяў з Расеяй. Найбольшыя дэманстрацыі прайшлі ў сталіцы краіны.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках