26 красавiка 2024, Пятніца, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ператрус у кватэры актывіста БХД з Баранавічаў

5
Ператрус у кватэры актывіста БХД з Баранавічаў

Увечары 18 снежня прайшоў ператрус у кватэры актывіста Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі з Баранавічаў Арцёма Бабея.

Як паведаміў каардынатар БХД па Брэсцкай вобласці Зміцер Шурхай, ператрус праходзіў у адсутнасці самога Бабея, прысутнічала толькі яго маці. Ёй супрацоўнікі міліцыі патлумачылі, што ператрус праводзіцца ў сувязі з расследаваннем справы па факце нядаўняй бойкі паміж студэнтамі з Туркменістана і мясцовай моладдзю, паведамляе прэс-служба БХД.

«Справа ў тым, што пасля той бойкі, якая адбылася 13 снежня, па ўсім горадзе міліцыянты, у тым ліку АМАП, сталі неабгрунтавана затрымліваць групы моладзі, адводзіць іх у аддзяленні міліцыі і перапісваць іх дадзеныя. Пад такую аблаву трапіў пару дзён назад і Арцём. А цяпер прыйшлі да яго быццам бы шукаць рэчы, звязаныя з бойкай», - распавёў Зміцер Шурхай.

Паводле яго слоў, пасля ператрусу з кватэры Арцёма Бабея былі канфіскаваныя два ноўтбукі, якія належаць маці і брату Арцёма, а таксама ўлёткі палітычнага зместу, у тым ліку ўлёткі да акцый БХД супраць наркотыкаў і ў падтрымку сямейных каштоўнасцяў. Таксама была канфіскаваная бейсбольная біта - Арцём Бабей захапляецца бейсболам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках