11 траўня 2024, Субота, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гадавіну Плошчы адзначылі ў Варшаве

1

У польскай сталіцы прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю.

Яна была прымеркаваная да трэцяй гадавіны падзеяў 19 снежня 2010 года ў Менску. У акцыі ўзялі ўдзел каля 20 чалавек. Сярод іх былі не толькі беларусы, але і палякі і ўкраінцы. У руках яны трымалі бел-чырвона-белыя сцягі і партрэты палітвязняў.

Перад удзельнікамі акцыі выступіў еўрадэпутат Марэк Мігальскі і беларускія актывісты, паведамляе карэспандэнт сайта charter97.org.

19 снежня 2010 у Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары. Пасля закрыцця выбарчых участкаў дзесяткі тысяч чалавек выйшлі на дэманстрацыю супраць фальсіфікацый вынікаў выбараў. Яна стала самай масавай акцыяй пратэсту ў Беларусі за апошнія гады. Але мірны пратэст быў жорстка падаўлены міліцыяй і ўнутранымі войскамі.

Затрыманні, допыты і арышты актывістаў апазіцыі працягваліся некалькі месяцаў. Больш за 700 чалавек былі кінутыя за краты, дзесяткі збітых патрапілі ў бальніцы. У дачыненні да 46 лідараў і актывістаў апазіцыі, у тым ліку супраць кандыдатаў у прэзідэнты распачалі крымінальныя справы, многія з іх трапілі ў турмы на тэрмін ад двух да шасці гадоў. Тысячы беларусаў былі вымушаныя пакінуць радзіму, баючыся крымінальнага пераследу.

Гадавіну Плошчы адзначылі ў Варшаве
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках