27 красавiка 2024, Субота, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрамайдан і Антымайдан сыдуцца ў футбольным матчы

12
Еўрамайдан і Антымайдан сыдуцца ў футбольным матчы

Сёння павінен адбыцца футбольны матч паміж камандамі Еўрамайдана і Антымайдана.

Учора ўвечары група з некалькіх соцень маладых людзей са стацыянарнага лагера Партыі рэгіёнаў з Марыінскага парку здзейснілі выведвальны паход на барыкады Еўрамайдана, піша uapress.info.

Маладыя людзі неслі сцягі Украіны, Крымскай аўтаноміі і Партыі рэгіёнаў.

Ужо потым каардынатар «сіне-белай» калоны Аляксандр Зінчанка паведаміў прэсе, што яго жонка дамовілася з актывістамі Еўрпмайдана сустрэцца 18.00 на вуліцы Банкавай, каб абмяняцца святочнымі падарункамі з нагоды дня Святога Мікалая.

Аднак еўрамайданаўцы невядома па якіх прычынах на месца сустрэчы не прыйшлі.

Тады калона «рэгіяналаў» сама вырашыла адправіцца ў бок барыкад на вуліцы Інстытуцкай. Нечаканае з'яўленне прыхільнікаў Віктара Януковіча выклікала некаторую трывогу ў шэрагах людзей на Майдане.

Барыкада апынулася закрытай, наверсе адразу ж усталі абаронцы.

Аляксандр Зінчанка абвясціў аб мэце прыбыцця і пачаў кідаць падарункі праз барыкаду тым, хто быў на Майдане, - кардонныя скрынкі з цукеркамі, на якіх быў намаляваны Дзед Мароз. Аднак некаторыя падарункі тут жа ляцелі назад праз барыкаду «рэгіяналам».

Неўзабаве пачалася вайна крычалак. З боку «рэгіяналаў» актывісты крычалі «Украіна, аб'ядноўваемся». «Слава Украіне - Героям слава!» - гучала ў адказ.

Зрэшты, неўзабаве абодва бакі пачалі скандаваць «Усход і Захад разам», а потым заспявалі дзяржаўны гімн Украіны.

Пасля гэтага «рэгіяналы» сышлі ў сваёй лагер, паабяцаўшы вярнуцца, каб заўтра ў 14.00 прынесці на Еўрамайдан сцяг Алімпіяды - і прапанаваць правесці спартыўныя спаборніцтвы, у тым ліку і па футболе, і аб'явіць падчас спартыўных мерапрыемстваў перамір'е, як у даўнія антычныя часы.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках