27 красавiка 2024, Субота, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

LG прадставіць самы вялікі выгнуты LCD-тэлевізар

9
LG прадставіць самы вялікі выгнуты LCD-тэлевізар

Samsung і LG анансавалі 105-цалевыя тэлевізары з выгнутым экранам.

Паўднёвакарэйскія кампаніі Samsung і LG анансавалі 105-цалевыя тэлевізары з выгнутым экранам, паведамляе The Wall Street Journal. Абедзве мадэлі будуць прадстаўленыя на міжнароднай выставе спажывецкай электронікі CES, якая пройдзе ў ЗША ў студзені 2014 года, піша «Газета.Ru».

У заяве Samsung гаворыцца, што іх новая распрацоўка стварае атмасферу IMAX-кінатэатра ў звычайных гасціных. У сваю чаргу, LG абяцае спажыўцам «захапляльную выразнасць» малюнка. Тэлевізары абедзвюх кампаній аснашчаныя вадкакрысталічнымі экранамі, якія падтрымліваюць фармат Ultra HD.

Калі дадзеныя мадэлі паступяць у продаж, не ўдакладняецца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках