26 красавiка 2024, Пятніца, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка і Рутэнка - лепшыя спартсмены года ў Беларусі

16
Азаранка і Рутэнка - лепшыя спартсмены года ў Беларусі

Спартсменкай года Беларусі па версіі «Спортивной панорамы» стала тэнісістка Вікторыя Азаранка.

У апытанні ўзялі ўдзел 102 журналіста розных СМІ, піша goals.by.

У выніку лепшую суму другі год запар набрала тэнісістка Вікторыя Азаранка.

Біятланістку Дар'ю Домрачаву часцей за іншых - 33 разы - ставілі на другое месца, якое яна ў выніку і заняла.

Лепшым спартсменам года ў Беларусі прызнаны капітан беларускай зборнай па гандболе і адзін з лідараў нападаў іспанскай «Барселоны» Сяргей Рутэнка, які ў дзесятцы размясціўся на трэцяй пазіцыі.

4. Меліціна Станюта (мастацкая гімнастыка)

5. Міхаіл Грабоўскі (хакей)

6. Васіль Кірыенка (веласпорт)

7. Уладзімір Самсонаў (настольны тэніс)

8. Цімафей Калачоў (футбол)

9. Дзіна Сазанавец (цяжкая атлетыка)

10. Максім Мірны (тэніс)

У намінацыі «лепшая негульнявая каманда» безумоўную перамогу ў апытанні атрымала зборная па мастацкай гімнастыцы ў групавых практыкаваннях, якая на чэмпіянаце свету ў Кіеве ўпершыню за 15 гадоў заваявала «золата» ў мнагабор'і. У сусветным жа рэйтынгу ў іх тры трэція пазіцыі.

Сярод гульнявых каманд таксама па-за канкурэнцыяй была мужчынская зборная па гандболе, якая на чэмпіянаце свету прабілася ў плэй-оф і ў выніку заняла 15-е месца. Юрый Шаўцоў, які прывёў яе да гэтага выніку, узначаліў трэнерскую намінацыю.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках