28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі гурт прысвяціў песню Міхаілу Гаршанёву

1
Беларускі гурт прысвяціў песню Міхаілу Гаршанёву

Кампазіцыя гурта PunKrot называецца «Проходят дни».

«Песня «Проходят дни» - гэта дапрацаваная версія песні «Мінае час», якая была напісаная 19-20 ліпеня ў шокавым стане пасля сумных вестак, - распавядае лідар PunKrot Мікалай Кротаў. - Беларускамоўная версія была запісаная адразу ж, а вось з рускамоўнай выйшла невялікая затрымка. І толькі цяпер мы яе запісалі».

Па словах музыкаў, «Кароль і Шут» з'яўляецца адным з галоўных гуртоў, якія паўплывалі на станаўленне PunKrot, піша партал Ultra-music.

«Кароль і Шут» - гэта адна з двух каманд, з якой у 2000 годзе я ўвайшоў у свет року. Пазней, калі стварыў свой першы гурт, вельмі моцна быў прыкметны ўплыў у тэкстах песень», - успамінае Мікалай Кротаў.

Зараз PunKrot працуе адразу над трыма альбомамі: для двух пакуль рыхтуецца матэрыял, яшчэ адзін знаходзіцца на стадыі студыйнай працы. У сувязі з гэтым да лютага наступнага года гурт не плануе канцэртаў.

Міхаіл Гаршанёў памёр у ноч на 19 ліпеня ў Пецярбургу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках