28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцанюк і Цягнібок сталі фігурантамі справы аб захопе ўлады

20
Яцанюк і Цягнібок сталі фігурантамі справы аб захопе ўлады

Усяго па справе праходзяць 11 лідараў і актывістаў украінскай апазіцыі.

Пра гэта распавёў журналістам у пятніцу лідар фракцыі «Батькивщина» Арсеній Яцанюк, піша «Украинская правда».

«Пра гэта выразна толькі што заявіў генпракурор. Гэта 109 артыкул (захоп дзяржаўнай улады) КК. Па ім праходзяць Турчынаў, Цягнібок, Яцанюк і яшчэ 8 чалавек», - заявіў ён.

На пытанне, ці фігуруе ў гэтай справе лідар фракцыі «УДАР» Віталь Клічко, Яцанюк сказаў, што не ведае гэтага і кажа «толькі тое, што бачыў».

У сваю чаргу Віталь Клічко паведаміў, што афіцыйна не атрымліваў інфармацыі аб тым, што ён праходзіць па гэтай справе, або інфармацыі пра выклікі на якія-небудзь допыты.

«Гэта пытанне да Пшонкі, у мяне інфармацыі няма», - сказаў ён.

Разам з тым прадстаўнікі Клічко патлумачылі, што яго не было на Майдане ў ноч перад разгонам дэманстрацыі, а праваахоўнікі, згодна з іх заявамі, расследуюць менавіта падзеі той ночы.

Уначы 30 лістапада ўлады груба разагналі мірны мітынг студэнтаў у цэнтры Кіева. На наступны дзень, 1 снежня, сотні тысяч украінцаў выйшлі на мітынгі пратэсту ў Кіеве і рэгіёнах. Апазіцыя правяла Народнае веча на Майдане і абвясціла аб пачатку агульнанацыянальнай забастоўкі з патрабаваннем адстаўкі Кабінета міністраў і прэзідэнта.

11 снежня каля 1:00 ночы некалькі тысяч сілавікоў атачылі Еўрамайдан і пачалі штурм барыкад, усталяваных вакол намётаў. Раніцай сілавікі прыпынілі наступ на пазіцыі апазіцыйных актывістаў. Камунальнікі ўвесь дзень працягнулі разбор барыкад на «зачышчаных» тэрыторыях, аднак далей у бок еўраактывістаў прасунуцца не змаглі.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры выказаў «агіду» з нагоды рашэння ўладаў ужыць сілу супраць мірнага пратэсту ў Кіеве. Штурм Еўрамайдана таксама асудзілі ўлады заходніх краін.

12 снежня Вашынгтон заявіў аб магчымым увядзенні санкцый супраць афіцыйнага Кіева.

8 снежня Служба бяспекі пачала расследаванне ў сувязі з дзеяннямі, якія накіраваныя на захоп дзяржаўнай улады ва Украіне.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках