28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: Усходняя палітыка Польшчы павінна быць больш жорсткай

Дональд Туск: Усходняя палітыка Польшчы павінна быць больш жорсткай

Прэм'ер Польшчы заклікаў усе палітычныя сілы краіны да круглага стала датычна усходняй палітыкі.

На думку польскага прэм'ер-міністра, пытанне ўсходняй палітыкі павінен быць, безумоўна, агульнай справай усіх палітычных сілаў у Польшчы i Еўропе.

Справа ў тым , што ў пятніцу падчас саміту Еўрасаюза ў Бруселі Дональда Туска спыталі пра крытыку польскай апазіцыйнай партыяй PiS («Права і Справядлівасць») на адрас кіраўніка МЗС Польшчы Радаслава Сікорскага за тое, што ён разам з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым падпісаў дэкларацыю «Праграма-2020 у польска-расійскіх адносінах», піша Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

Былая кіраўнік польскага МЗС Ганна Фатыга у інтэрв'ю TVN 24 ахарактарызавала падпісаны дакумент супрацоўніцтва як «неадпаведныя інтарэсам і канстытуцыі Польшчы».

У час сустрэчы двух міністраў Сікорскі заявіў, што «Еўрасаюз хацеў бы даць грошы для рэфармавання эканомікі Украіны, але грошы Украіне дала Расія, і хай будзе так». Кіраўнік МЗС Расеі адказаў, «што Украіна сама павінна выбраць, у каго ёй браць дапамогу, без папярэджання няветлівымі гасцей».

З нагоды гэтага на саміце ЕС у Брусэлі Дональд Туск заявіў: «Хачу вельмі выразна падкрэсліць, што з усёй сур'ёзнасцю звяртаюся да лідэраў розных палітычных сіл у Польшчы, каб яны селі са мной за адзін стол і пагаварылі сур'ёзна аб ўсходняй палітыцы, таму што яна не можа быць прадметам нястомных спрэчак».

Прэм'ер-міністр Польшчы таксама лічыць, што «гульня паміж Еўропай і Расіяй за Ўкраіну не завершана». «Гэта не канец гульні. На гэтым этапе высветлілася, што крок у напрамку Еўропы апынуўся для Украіны надзвычай складаным ці, можа, занадта хуткім. Трэба гэта разумець і працаваць далей», - падкрэсліў Туск.

Ён адзначыў, што сёння Еўропа «надзвычай зьяднаная» для далейшай работы па збліжэнню Украіны і Еўропы. Польскі прэм'ер таксама канстатаваў, што ўсе еўрапейскія лідэры цяпер выразней разумеюць, якое вялікае значэнне для будучыні Украіны мае «рэалістычная палітыка ЕС адносна Расеі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках