9 траўня 2024, Чацвер, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША пашыраць «спіс Магніцкага»

1
ЗША пашыраць «спіс Магніцкага»

У Белым доме зноў пацвердзілі інфармацыю аб намеры амерыканскіх уладаў пашырыць «спіс Магніцкага».

Тым самым Злучаныя Штаты абверглі інфармацыю, якая з'явілася раней у прэсе, аб тым, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША не мае намеру ўнесці новыя імёны ў скандальны пералік у няпросты час, калі краіны працуюць над вострымі праблемамі Сірыі і Ірана.

Пра тое, што да пераліку падазраваных у ЗША ў парушэннях правоў чалавека, у прыватнасці, у сувязі з гібеллю аўдытара інвестфонда Hermitage Capital Сяргея Магніцкага, дададуцца яшчэ некалькі імёнаў, паведаміла прадстаўніца Белага дома Лора Лукас-Магнусан, паведамляе РИА «Новости».

«Я не магу казаць пра тэрміны, якія могуць і не супадаць з гадавым дакладам. Але шэраг выпадкаў ужо разглядаецца, і адміністрацыя настроена цалкам выконваць закон, дадаючы ў яго новыя імёны, - патлумачыла агенцтву прадстаўніца дзярждэпа. - Дзярждэпартамэнт і міністэрства фінансаў працягваюць разглядаць звесткі, якія прывядуць да пашырэння спісу. Як толькі ў нас будзе дадатковая інфармацыя, мы паведамім кангрэсу».

Прэзідэнт Барак Абама падпісаў закон, які змяшчае ў сабе «акт Магніцкага», 14 снежня 2012 года. Затым ЗША апублікавалі кароткі «спіс Магніцкага» з 18 чалавек, паведаміўшы аб наяўнасці яго сакрэтнай часткі. Закон прадугледжвае шэраг санкцый у дачыненні да расейскіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненне, на думку амерыканскай стараны, да смерці Сяргея Магніцкага і да іншых парушэнняў правоў чалавека.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках