20 красавiка 2024, Субота, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам адкрыўся унікальны помнік архітэктуры

3

У музеі народнай архітэктуры і побыту адкрылася экспазіцыя капліцы пачатку XIX стагоддзя.

Напярэдадні навагодніх святаў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, размешчаны недалёка ад Менска, зрабіў падарунак прыхільнікам гісторыі і культуры. 20 снежня на тэрыторыі музея прайшла прэзентацыя экспазіцыі капліцы, якую прывезлі з вёскі Каралеўцы Вілейскага раёна Мінскай вобласці, піша БелаПАН.

Гэта помнік адносіцца да тыпу храмаў - ратонда - рэдкай з'явы ў культавым дойлідстве Беларусі. Капліца была ўзведзена ў 1802 годзе сіламі селяніна Аляксандра Рогача.

Рэстаўрацыйныя работы на помніку праводзіліся ў рамках праграмы «Культура Беларусі» у 2012-2013 гадах падраднай арганізацыяй ААТ «Белрэстаўрацыя».

Інтэр'ер капліцы адноўлены згодна з архіўнымі звесткамі, фотаздымкамі, экспедыцыйнымі матэрыяламі. Экспазіцыя ўнутры капліцы дае магчымасць пазнаёміцца з унікальнай храмавай традыцыяй Вілейскага краю. Прадстаўлены алтары, абразы, скульптура, традыцыйнае ткацтва. Ўражваюць ўнутраныя канструкцыі храмавай архітэктуры.

Напярэдадні адкрыцця экспазіцыі на званіцы капліцы быў размешчаны унікальны звон. Падчас прэзентацыі наведвальнікі маглі пачуць яго гучанне.

Фота: Вольга Кляшчук, БелаПАН
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках