17 траўня 2024, Пятніца, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мурсі будуць судзіць трэцім разам

Мурсі будуць судзіць трэцім разам

Звергнуты прэзідэнт Егіпта Махамед Мурсі паўстане перад судом паводле справы аб масавых уцёках з турмы ў 2011 годзе.

Пра гэта паведамляе BBC.

Экс-прэзідэнта абвінавачваюць у арганізацыі ўцёкаў з турмы прадстаўнікоў групоўкі ХАМАС, забойстваў зняволеных і паліцэйскіх. Акрамя Махамеда Мурсі паводле гэтай справы будуць праходзіць яшчэ больш за 120 чалавек.

У мінулую сераду яму былі прад'яўленыя абвінавачванні ў тэрарызме і шпіянажы. Таксама зрынутага лідара абвінавачваюць у распальванні гвалту і дзяржаўнай здрадзе. Былы прэзідэнт, арыштаваны яшчэ ўлетку гэтага года паводле абвінавачвання ва ўцёках з турмы, дзяржаўнай здрадзе і эканамічных злачынствах, паўстаў перад судом разам з 34 іншымі ісламістамі. Сярод іх - духоўны лідар «Братоў-мусульман» Махамед Бадзі і два яго намеснікі. Паводле аналагічных абвінавачанняў перад судом паўсталі яшчэ 35 чалавек.

У паведамленні пракурора гаворыцца пра тое, што «Браты-мусульмане» былі заўважаныя ў арганізацыі актаў гвалту і тэрарызму ў Егіпце. Таксама ісламістаў вінавацяць у падрыхтоўцы тэрарыстычнага плана ў альянсе з палесцінскім ісламісцкіх рухам «Хамас» і ваенізаванай шыіцкай ліванскай арганізацыяй «Хізбалах».

Некаторыя з тых, што паўсталі перад судом, абвінавачваюцца таксама ў разгалашэнні дзяржаўнай таямніцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках