Лістапад 2013 года стаў самым цёплым за ўсю гісторыю
- 22.12.2013, 8:25
- 9,752
Навукоўцы паведамілі, што быў усталяваны новы тэмпературны рэкорд.
Паводле звестак з метэастанцый, лістапад 2013 года з'явіўся самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў з 1880 года, піша rus.delfi.lv.
Пра гэта заявілі прадстаўнікі цэнтра Амерыкі ў акіянічных і атмасферных даследаваннях.
Экспертамі быў прааналізаваны шэраг звестак аб сярэднестатыстычным тэмпературным рэжыме на акіянскай паверхні і зямлі агулам. Паводле атрыманых звестак, сярэдняя тэмпература склала 13,7 градусаў па шкале Цэльсія, што на 0,78 градуса больш значэння за ўсё дваццатае стагоддзе (12,9°С).
Амерыканскія метэаролагі адзначылі, што сярэдняя тэмпература ў лістападзе перавышаецца ўжо ў 37-ы раз запар. У апошні раз тэмпература апускалася ніжэй сярэдняй у 1976 годзе. Падвышаная тэмпература назіраецца ўжо 345 месяц запар, а гэта амаль 29 гадоў.
Глабальная тэмпература сушы і акіяна восенню 2013 года была на 0,68°С вышэй сярэдняй падчас 20-га стагоддзя (14,0°С). Восень 2013 стала другой самай цёплай на планеце пасля восені 2005 года.
У мінулым лістападзе, таксама паводле звестак навукоўцаў, тэмпературны рэкорд устанавіла Расея, дзе такое назіралася больш чым паўтара стагоддзя таму.