19 траўня 2024, Нядзеля, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грабоўскі - лепшы беларускі бамбардзір у НХЛ

5
Грабоўскі - лепшы беларускі бамбардзір у НХЛ

Міхаіл Грабоўскі выйшаў на першае месца па колькасці галоў, забітых у чэмпіянатах НХЛ сярод усіх беларусаў, што калі-небудзь у ёй выступалі.

У чарговым матчы цяперашняга рэгулярнага сезона супраць «Нью-Джэрсі Дэвілз» (4:5 у авертайме) Грабоўскі закінуў сваю 104-ю шайбу ў заакіянскай кар'еры, паведамляе БелТА.

Да гэтага моманту Міхаіл Грабоўскі дзяліў лідэрства сярод беларускіх снайпераў у НХЛ з Андрэем Касціцыным, які апошнія два гады выступае ў чалябінскім «Трактары» (КХЛ). У абодвух хакеістаў было па 103 гола. Зараз Грабоўскі аднаасобна ўзначаліў снайпэрскі рэестр «беларускага дэсанта». Нядаўна ён стаў лепшым бамбардзірам з беларусаў у НХЛ у сістэме «гол+пас», а таксама дасягнуў сімвалічнай мяжы ў выглядзе 400 згуляных матчаў у гэтай лізе.

Галоўныя статыстычныя паказчыкі форварда на дадзены момант такія: 245 (104+141) балаў у 401 матчы.

Усяго ў гісторыі НХЛ выніковымі дзеяннямі адзначыліся сем з дзевяці беларускіх хакеістаў. Акрамя Міхаіла Грабоўскага і Андрэя Касціцына, гэта Руслан Салей - 204 (45+159) балаў у 917 матчах, Сяргей Касціцын - 176 (67+109) балаў у 353 матчах, Уладзімір Цыплакоў - 170 (69+101) балаў у 331 матчы, Канстанцін Кальцоў - 38(12+26) балаў у 144 матчах і Алег Мікульчык - 3(0+3) балы у 37 матчах. Аляксандр Андрыеўскі і Дзмітрый Корабаў згулялі па адной сустрэчы, дзе ачкоў не набіралі.

У ходзе гэтага сезона 2013/14 ў форме «сталічнікаў» Міхаіл Грабоўскі набраў 28-ы бамбардзірскі бал і цяпер у яго актыве 10 галоў і 18 дзейсных перадач.

«Вашынгтон» з 42 баламі пасля 36 матчаў займае па-ранейшаму 2-е месца ў дывізіёне «Метрапалітэн» Усходняй канферэнцыі.

Фота: ria.ru

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках