18 траўня 2024, Субота, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

New York Times: Як валанцёрка Руслана «запальвае» Еўрамайдан (Відэа)

6

Амерыканскае выданне расказала аб валанцёрцы Руслане, якая знаходзіцца на Майдане круглыя суткі.

Выданне The New York Times размясціла на сваіх старонках у сетцы відэарэпартаж пра тое, як спявачка Руслана Лыжычка днём і ноччу на Еўрамайдане ў цэнтры Кіева падтрымлівае дэманстрантаў сваім аптымізмам, піша «Украинская правда».

«Я - просты ўкраінскі валанцёр. Дапамагаю ўсім, чым магу. Як і ўсе... Я хачу, каб усе разумелі: у нас было сакрэтнае правіла - Майдан нельга ўзначаліць», - кажа Руслана, якая «запальвае» мітынгоўцаў у цэнтры Кіева з ночы да світання.

У відэа ўвайшлі і кадры збіцця дэманстрантаў «Беркутам» у ноч на 30 лістапада і спроба ўлады разагнаць Еўрамайдан 11 снежня.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках